


Беларусы Аўчыннікаў і Лычоў сталі чэмпіёнамі свету ў катэгорыі U18 у каноэ-двойцы
Беларусы Ягор Аўчыннікаў і Вадзім Лычоў перамаглі на чэмпіянаце свету па веславанні на байдарках і каноэ сярод юніёраў і моладзі ў Партугаліі, паведамляе БелТА.

Паўночная Атлантыда
Доўгі час тэрыторыя паўночнай Беларусі была белай плямай на археалагічнай карце перыяду неаліту — бронзавага веку. У параўнанні з іншымі рэгіёнамі тут знаходзілі вельмі мала археалагічных помнікаў гэтага перыяду. Нават выказваліся версіі, а ці не было тут якіх эпідэмій, з-за якіх людзі не хацелі сяліцца. Але раскопкі на тэрыторыі Крывінскага тарфяніка, якія знаходзіцца на тэрыторыі Бешанковіцкага і Сеннецкага раёнаў дапамаглі раскрыць сакрэты Паазер’я. Рэшткі старажытных паселішч проста раней не там шукалі. Яны знаходзяцца ці пад вадой, ці пад пластом торфу. Таму загадчык аддзела археалогіі першабытнага грамадства Інстытута гісторыі НАН Беларусі Максім Чарняўскі называе іх Паўночнай Атлантыдай.

МТЗ плануе ў жніўні прыняць на работу больш за 700 маладых спецыялістаў
Мінскі трактарны завод плануе прыняць на работу больш за 700 маладых спецыялістаў у жніўні 2025 года. Пра гэта паведамляе БелТА.

Лясны пажар успыхнуў у гарах на захадзе Турцыі
Лясны пажар успыхнуў у гарах у ваколіцах горада Бурса на захадзе Турцыі, эвакуяваныя жыхары дзвюх вёсак, паведамляе БелТА.

Гарнасько перамагла ў мнагабор’і на турніры «Хрустальная ружа» ў Мінску
На міжнародным турніры па мастацкай гімнастыцы «Хрустальная ружа» ў Мінску сталі вядомыя пераможцы спаборніцтваў у мнагабор’і, паведамляе БелТА.

Фестываль дзіцячай кнігі пройдзе на Брэстчыне
Шчырымі прапагандыстамі кніг, адрасаваных дзіцячаму чытачу, з’яўляюцца бібліятэкары Брэсцкай вобласці. У розных куточках гэтага рэгіёна праводзяцца сустрэчы, аўтограф-сесіі з пісьменнікамі, якія працуюць з разлікам на юных аматараў мастацкага слова.

Летні гардэроб: 12 свежых ідэй для стыльных эксперыментаў
У адрозненне ад стрыманых і шматслойных зімовых вобразаў, летні гардэроб дыхае лёгкасцю, свежасцю і, вядома ж, патрабуе майстэрску расстаўленых акцэнтаў, якіх дасягаюць дзякуючы аксесуарам. Мы падрыхтавалі для вас 12 натхняльных формул летніх вобразаў, якія стануць цудоўным адпраўным пунктам для стварэння ўнікальных і непаўторных спалучэнняў. Гэтыя камплекты лёгка адаптуюцца пад любыя абставіны — ад доўгачаканага адпачынку на ўзбярэжжы да дынамічных гарадскіх будняў, дазваляючы вам адчуваць сябе ўпэўнена і стыльна ў любой сітуацыі.

Выстаўка графікі і скульптуры Віктара Мінко адкрылася ў «Арт-Фабрыцы»
Мастацкая галерэя «Арт-Фабрыка» запрашае на персанальны выставачны праект «GLAM GOTHIC» скульптара, члена Беларускага саюза мастакоў Віктара Мінко. Дэвіз майстра — самаіндэнтыфікацыя праз пошук незвычайнага ў звычайным. Эксперты параўноваюць яго творчасць з шэдэўрамі старажытных егіпцян, антычных творцаў і геніальнымі работамі Мікеланджэла і Радэна. Сам аўтар прызнаецца, што, абапіраючыся на багатую спадчыну мінулага, спрабуе адлюстраваць свой погляд на свет і застацца мастаком сучаснасці.