Навiны
Сёння Дзень аховы навакольнага асяроддзя. Наша краіна дасягнула значных поспехаў у гэтай сферы
Каб было што пакінуць унукам
Эксперты — аб мірным суіснаванні на беларускай зямлі прадстаўнікоў розных нацыянальнасцяў і канфесій
Лаўроў наведае з рабочым візітам Беларусь 14-15 чэрвеня
Міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў наведае з рабочым візітам Беларусь 14-15 чэрвеня. Аб гэтым паведаміла афіцыйны прадстаўнік МЗС Расіі Марыя Захарава на брыфінгу на палях Пецярбургскага міжнароднага эканамічнага форуму, перадае БелТА.
Першы намеснік кіраўніка МЗС: супрацоўніцтва з краінамі Афрыкі становіцца мэйнстрымам для прадпрыемстваў Беларусі
Супрацоўніцтва з краінамі Афрыкі становіцца мэйнстрымам для прадпрыемстваў Беларусі. Пра гэта першы намеснік міністра замежных спраў Сяргей Лукашэвіч заявіў у эфіры тэлеканала «Першы інфармацыйны», паведамляе БелТА.
Рэзультаты цэнтралізаваных экзаменаў стануць вядомы з 8 чэрвеня
На Беларуска-аманскім бізнес-форуме плануецца да падпісання сем мемарандумаў
На Беларуска-аманскім бізнес-форуме плануецца да падпісання сем мемарандумаў. Аб гэтым паведаміў журналістам дырэктар Нацыянальнага цэнтра падтрымкі экспарту Беларусі Мікалай Барысевіч перад пачаткам Беларуска-аманскага бізнес-форуму ў Мінску, перадае БелТА.
Як зрабіць свой двор найлепшым?
«Дайце! Зрабіце! Дапамажыце!..» — такія патрабаванні грамадзян дэпутаты розных узроўняў чуюць пастаянна і, зразумела, чым могуць — дапамагаюць. Аднак ім часта даводзіцца сутыкацца і з чыста спажывецкім утрыманствам, калі, напрыклад, здаровыя мужыкі патрабуюць паправіць паваленую агароджу каля свайго дома. А самі не спрабавалі? Зусім іншая справа, калі грамадзяне выступаюць з ініцыятывай добраўпарадкаваць прылеглую тэрыторыю, абсталяваць спартыўную пляцоўку ці зрабіць яшчэ што-небудзь карыснае для ўсіх, прычым не выключна за кошт бюджэтных сродкаў, а ў складчыну, як кажуць. Тады і справа хутчэй ідзе, і зробленае грамадзяне будуць больш цаніць — свае ж грошы часткова ўклалі.
Чаму школьнікі з-пад Мінска зацікавіліся вырошчваннем рапсу, і чым ім дапамагаюць у гэтым кітайскія партнёры
Удзел у міжнародных канферэнцыях, наведванне профільных і тэматычных выставак — не дзяжурныя мерапрыемствы, а падстава для пашырэння і наладжвання сувязяў. Падчас такіх стасункаў нараджаюцца новыя перспектыўныя праекты. Напрыклад Сеніцкая сярэдняя школа № 2 пры падтрымцы ААТ «Гастэлаўскае» пачала развіваць супрацоўніцтва з установамі адукацыі кітайскіх мегаполісаў у аграрнай сферы. Аднак і ў гэтага праекта ёсць свая прадгісторыя.
ЕАБР: у Беларусі захоўваецца ўстойлівы рост рэальных заработных плат
У Беларусі захоўваецца ўстойлівы рост рэальных заработных плат, што падтрымлівае спажывецкі попыт. Аб гэтым паведаміла БелТА са спасылкай на макраагляд Еўразійскага банка развіцця (ЕАБР).