
Адзін з выхадаў са станцыі метро «Усход» будзе зачынены да 14 жніўня
Выхад № 2-1 са станцыі метро «Усход» будзе зачынены з 11 па 14 жніўня, паведамляе Мінскі метрапалітэн.

Падмурак, на якім будуецца грамадства свядомых і адказных грамадзян, — гэта патрыятызм
Тэма патрыятычнага выхавання сёння адна з самых папулярных. Не важна, як мы пра гэта гаворым — з пафасам, упэўненасцю або трывогай, важна, што мы разумеем: ад таго, як мы выхаваем моладзь, залежыць, ці зможа Беларусь зберагчы сябе і прымножыць свае дасягненні, стаўшы сучаснай, перспектыўнай краінай, якая эфектыўна развіваецца. І ў той жа час — наша краіна павінна захаваць сябе як нацыю, не страціць сваю самабытнасць у няпростай знешняй абстаноўцы. Сёння сваімі думкамі пра самае галоўнае — пра каштоўнасці, маральныя асновы, на якіх мы можам і павінны будаваць наша жыццё, выхоўваць дзяцей, развіваць грамадства, умацоўваць дзяржаву, — разважае член Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Сяргей Клішэвіч.

Кніга спачуванняў адкрыта ў Генконсульстве М’янмы ў Мінску ў сувязі са смерцю М’ін Свэ
Першы намеснік міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Сяргей Лукашэвіч 11 жніўня наведаў Генеральнае консульства Рэспублікі Саюз М’янма ў Мінску і пакінуў запіс у Кнізе спачуванняў у сувязі са смерцю былога выконваючага абавязкі Прэзідэнта і першага віцэ-прэзідэнта М’янмы М’ін Свэ, паведамляе БелТА.

У Беларусі плануюць распрацаваць канцэпцыю развіцця штучнага інтэлекту
У Беларусі плануюць распрацаваць канцэпцыю развіцця штучнага інтэлекту. Аб гэтым расказаў генеральны дырэктар Аб’яднанага інстытута праблем інфарматыкі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Сяргей Круглікаў, паведамляе БелТА.

Лясны пажар у Іспаніі закрануў прыродную зону са Спісу сусветнай спадчыны ЮНЕСКА
Лясны пажар у іспанскай аўтаномнай супольнасці Кастылія-і-Леон закрануў частку прыроднай зоны Лас-Медулас, якая ўключана ў Спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА, паведамляе ТАСС.

Чалябінская вобласць зацікаўлена нарошчваць тавараабарот і ўмацоўваць кааперацыйныя сувязі з Беларуссю
Чалябінская вобласць зацікаўлена нарошчваць тавараабарот і ўмацоўваць кааперацыйныя сувязі з Беларуссю. Аб гэтым заявіў губернатар Чалябінскай вобласці Аляксей Тэкслер у час сустрэчы з першым намеснікам Прэм’ер-міністра Беларусі Мікалаем Снапковым, паведамляе БелТА.

Формула міру ў глабальным кантэксце. Інтэрв'ю Прэзідэнта часопісу Time застаецца ў цэнтры ўвагі экспертаў

Больш за 147,8 тыс. дэпазітных рахункаў па праграме «Сямейны капітал» адкрыта ў Беларусі
У Беларусі на 1 жніўня 2025 года для шматдзетных сем’яў адкрыта 147 858 дэпазітных рахункаў «Сямейны капітал», паведамляе БелТА.

МЗС удакладняе інфармацыю пра беларусаў, вызваленых з працоўнага рабства ў Іспаніі
МЗС Беларусі ўдакладняе інфармацыю пра беларусаў, вызваленых з працоўнага рабства ў Іспаніі. Аб гэтым паведамляе БелТА.

Пуцін прызначыў спецпрадстаўніка па дагавору аб гарантыях бяспекі паміж Беларуссю і РФ
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін прызначыў намесніка міністра замежных спраў Расіі Аляксандра Грушко спецпрадстаўніком, чые абавязкі прадугледжаны дагаворам аб гарантыях бяспекі паміж Беларуссю і Расіяй у рамках Саюзнай дзяржавы. Адпаведнае распараджэнне апублікавана на расійскім афіцыйным партале прававой інфармацыі, паведамляе БелТА.