Навiны
Падсаладзіць жыццё. Даведаліся, як гэта зрабіць, на цукрова-рафінадным камбінаце
Уявіце, што вас спыталі пра выгоды цывілізацыі — з серыі «нам пашанцавала жыць, калі гэта ўжо вынайдзена». Хтосьці назаве інтэрнэт і разумныя гаджэты, іншыя — аўтамабілі і даступны грамадскі транспарт. Напэўна, згадаюць усеагульную адукацыю і дасягненні сучаснай медыцыны. Але наўрад ці хто-небудзь успомніць пра... цукар. Між іншым, тры і нават два стагоддзі таму (у гістарычных маштабах — практычна ўчора) магчымасць зрабіць страву саладзейшай з дапамогай цукру была даступная толькі людзям забяспечаным. І нават у нашы дні цукровая вытворчасць застаецца найбольш складанай у харчовай прамысловасці.
Паглядзелі, як працуе найлепшая ў Магілёўскай вобласці прафесійна-тэхнічная ўстанова
Магілёўскі дзяржаўны эканамічны прамыслова-тэхналагічны каледж ведаюць далёка за межамі рэгіёна. На абласной Дошцы гонару ён быў прадстаўлены аж 17 разоў. 1 мая — зноў быў занесены на яе. Было цікава даведацца з першых вуснаў, што дапамагае гэтай установе адукацыі трымацца на такой вышыні.
У гэтай сям’і адразу вырашылі: дзяцей будзе столькі, колькі Бог дасць
Самая вялікая ўзнагарода
Гісторыя матулі, якая выхавала іх без дэкрэтаў і гаджэтаў
Два медалі за шасцёра дзяцей
Агульнанацыянальная хвіліна маўчання прайшла ў Беларусі
Беларусь ушанавала памяць загінулых у Вялікай Айчыннай вайне агульнанацыянальнай хвілінай маўчання 9 Мая ў 12:00.
Бацька-выхавальнік дзіцячага дома сямейнага тыпу ў Ельску: «З ранніх гадоў хацеў клапаціцца пра сірот»
Бацька-выхавальнік дзіцячага дома сямейнага тыпу ў Ельску Дзмітрый Логвінаў за сваё жыццё пабудаваў прыгожую вялікую хату і пасадзіў шмат дрэў. Але галоўнае дасягненне — у яго з жонкай Наталляй шасцёра ўсыноўленых (Валерыя, Філіп, Яўген, Ілья, Ганна і Анастасія) і на сёння сямёра прыёмных дзяцей: Галя, Вераніка, Вікторыя, Тамара, Сняжана, Яўгенія і Багдан.
На Магілёўшчыне ветэранам вайны прысвячаюць невялікія міні-парады
Міхаіл Антонавіч Цітоў сёлета адзначае сваё 100-годдзе. 16-гадовым хлопцам ён у кастрычніку 1943-га пайшоў у партызаны. У складзе дыверсійнай групы мініраваў чыгуначныя пуці, пускаў пад адхон варожыя цягнікі і машыны, выконваў заданні па мініраванні дарог.
Расказваем, як будзе працаваць грамадскі транспарт у Мінску на 9 Мая
У сувязі з правядзеннем культурна-масавых мерапрыемстваў, прысвечаных Дню Перамогі, 9 мая ў работу гарадскога пасажырскага транспарту будуць унесены маштабныя змяненні. Часовыя карэкціроўкі закрануць аўтобусныя і тралейбусныя маршруты ў цэнтры сталіцы, а таксама графік руху метрапалітэна. Аб гэтым паведамляе агенцтва «Минск-Новости».
У Беларусі завершана кадастравая ацэнка зямель грамадска-дзелавой зоны
У Беларусі завершана кадастравая ацэнка зямель грамадска-дзелавой зоны, паведамляе БелТА.
Пробны перапіс насельніцтва Беларусі пройдзе ў кастрычніку 2027 года
Пробны перапіс насельніцтва Беларусі пройдзе ў кастрычніку 2027 года, расказала старшыня Нацыянальнага статыстычнага камітэта Іна Мядзведзева пасля прадстаўлення дэпутатам у Авальнай зале праекта закона «Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб перапісе насельніцтва», адказваючы на пытанне БелТА.