Беларусь ушанавала памяць загінулых у Вялікай Айчыннай вайне агульнанацыянальнай хвілінай маўчання 9 Мая ў 12:00.
У эфіры ТБ і радыё, у воінскіх калектывах, на вуліцах, плошчах і іншых грамадскіх месцах краіны журботным рэхам прагучалі ўдары метранома і мелодыя рэквіема.
У гэты ж час у храмах дадзены набатны звон, а на транспарце прагучалі сігнальныя гудкі. У некаторых месцах — прыпыніўся рух.
Беларусь памятае! Памятае кожнага! Памятаем усіх, хто пайшоў у неўміручасць, абараніў Радзіму і падарыў нам мірную будучыню!