Навiны
У «Бібліяночы-2026» удзельнічаюць каля 150 бібліятэк па ўсёй краіне
Ад буйных сталічных і абласных да невялікіх сельскіх філіялаў!.. Сёння яны расчыняць свае дзверы ў вечаровы час — і пачнецца містыка, калі звычайныя культурныя ўстановы, дзе захоўваюцца кнігі, ператворацца ў прастору незвычайных магчымасцяў.
МНС: Беларусь правяла маштабную работу па вяртанні пацярпелых ад аварыі на ЧАЭС тэрыторый у гасабарот
Беларусь правяла маштабную работу па вяртанні пацярпелых ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС тэрыторый у бяспечнае гаспадарчае выкарыстанне. Аб гэтым заявіў намеснік міністра па надзвычайных сітуацыях Сяргей Салановіч у час міжнароднай навукова-тэхнічнай канферэнцыі «40 гадоў пасля Чарнобыля: вынікі», перадае БелТА.
Мінсельгасхарч: сяўба яравых у краіне набліжаецца да 45 %
Паводле аператыўных даных профільнага міністэрства, на 24 красавіка 2026-га яравых культур у краіне пасеяна на плошчы 1010 тысяч гектараў, што складае 44 % ад агульнай плошчы пад сяўбу ў 2 мільёны 294 тысячы гектараў.
Каля 38,9 тыс. навучэнцаў прымуць каледжы Беларусі на ўзровень сярэдняй спецыяльнай адукацыі
Каля 38,9 тыс. абітурыентаў прымуць каледжы Беларусі на ўзровень сярэдняй спецыяльнай адукацыі. Аб гэтым журналістам паведаміў першы намеснік міністра адукацыі Аляксандр Бахановіч, перадае БелТА.
Свет лічбавых адкрыццяў і платформа для інавацыйных ідэй: Форум «ТІБО-2026» пройдзе ў Мінску
З 26 па 29 мая 2026 года Мінск стане цэнтрам прыцягнення для вядучых спецыялістаў, наватараў і лідараў ІТ-галіны. У гэтыя дні пройдуць адразу два знакавыя мерапрыемствы: 31-я Міжнародная спецыялізаваная выстава «ТІБО-2026» і Форум высокіх тэхналогій і лічбавай інфраструктуры HTDI.
З 1 мая ў Беларусі павышаюцца «ўзроставыя» даплаты да пенсій
Памеры «ўзроставых» даплат да пенсій вырастуць з 1 мая, паведамляе БелТА са спасылкай на прэс-службу Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.
Дэлегацыя Беларусі зрабіла заяву на пасяджэнні Пастаяннага савета АБСЕ ў Вене з нагоды 40-годдзя аварыі на ЧАЭС
Дэлегацыя Беларусі зрабіла заяву на пасяджэнні Пастаяннага савета АБСЕ ў Вене з нагоды 40-годдзя аварыі на Чарнобыльскай АЭС, паведамляе БелТА.
Інавацыйны праект па замяшчэнні алюмінію белай бляхай рэалізуе кампанія ў Мёрскім раёне
Інавацыйны праект па замяшчэнні імпартаванага ў Беларусь алюмінію белай бляхай рэалізуе ТАА «Металапракатная кампанія» на вытворчых плошчах у Мёрскім раёне. Пра гэта журналістам паведаміў намеснік генеральнага дырэктара па вытворчасці ТАА «Металапракатная кампанія» Аркадзь Ралавец, перадае БелТА.
Белстат: Сярэдняя зарплата ў Беларусі ў сакавіку склала 2975,8 рубля
Намінальная налічаная сярэдняя заработная плата работнікаў Рэспублікі Беларусь у сакавіку 2026 года склала 2975,8 рубля. Пра гэта БелТА паведамілі ў Белстаце.
Цукровыя буракі ў Беларусі пасеяны на 95% плошчаў
Цукровыя буракі ў Беларусі пасеяны на 95% плошчаў, паведамілі БелТА ў прэс-службе Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.