Рэгістрацыю на мерапрыемства прайшлі 30 тыс. чалавек з 40 краін. Праграму 11-га па ліку Мінскага паўмарафону пад дробным дажджом адкрыў забег на 10 км, следам на старт выйдуць удзельнікі на самай прэстыжнай дыстанцыі — 21,097 км.

Далей 6 верасня адбудуцца забегі на 5 і 3 км, а таксама сямейныя забегі на паўтара кіламетра. Маршруты пракладзены па цэнтры горада міма сталічных славутасцяў, фінішаваць бегуны будуць на дарожцы стадыёна «Дынама».

Спаборніцтвы на паўмарафонскай дыстанцыі абяцаюць стаць самымі канкурэнтнымі за некалькі гадоў — упершыню пасля пандэміі каранавіруса супернічаць з наймацнейшымі беларускімі стаерамі будуць тытулаваныя спартсмены з краін Афрыкі.