Навiны
У Беларусі засеялі больш за палову ад запланаваных плошчаў кукурузы
Аб асаблівасцях веснавой сяўбы — 2026 даведаліся ў самай буйной гаспадарцы Віцебскай вобласці
Пасля далучэння ў выніку рэарганізацыі да прадпрыемства шэрагу сельскіх гаспадарак ААТ «Віцебская бройлерная птушкафабрыка» займае крыху менш за палову ўсіх зямель сельскагаспадарчага прызначэння Віцебскага раёна. Пры гэтым аб’ём валавай вытворчасці прадукцыі раслінаводства складае 55–60 % ад раённага ўзроўню. Традыцыйна на прадпрыемстве стаўку робяць на азімыя культуры, і дзве трэці ў агульным кліне сяўбы займае азімая. Але ж і на вясну работы хапае. У планах было засеяць больш за 8,2 тысячы гектараў. Выкананне складае амаль 100 %.
Урадам выключана дзяржпадтрымка пры закупцы імпартнага насення для сельскай гаспадаркі
У школьныя гады Люцыя Рукша марыла стаць настаўніцай, аднак паступіла ў аграрную ВНУ. І не шкадуе
Рачкоў абазначыў сферы інтарэсаў Беларусі ў адносінах з Іранам
Іран цікавіць Беларусь ў плане прамысловай кааперацыі, узаемадзеяння ў сельскай гаспадарцы, сферах навукі і тэхналогій, адзначыў у каментарыі журналістам старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па міжнародных справах Сяргей Рачкоў перад сустрэчай з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Ісламскай Рэспублікі Іран у Рэспубліцы Беларусь Алірэзой Санеі, паведаміла БелТА.
Экспертная супольнасць працягвае абмяркоўваць акцэнты вялікай камандзіроўкі беларускага лідара на Палессе
Чатырохдзённая рабочая паездка кіраўніка дзяржавы ў Гомельскую вобласць стала цэнтральнай падзеяй мінулага і гэтага тыдняў. Аляксандр Лукашэнка наведаў тры раёны — Мазырскі, Петрыкаўскі і Нараўлянскі, дзе на прыкладзе канкрэтных аб’ектаў вывучалася сітуацыя ў сельскай гаспадарцы, прамысловасці, сацыяльнай сферы, у цэлым у эканоміцы. Абмяркоўваліся як прынцыпова важныя пытанні для Прыпяцкага Палесся, так і тое, што датычыцца ўсёй краіны.
Як дыпламаваны юрыст завёў дойны статак і стаў папулярным сельскім блогерам
Пераможцы спаборніцтва па сацыяльна-эканамічным развіцці рэгіёна названы ў Гомелі
Качанава назвала ААТ «Парахонскае» як прыклад для замацавання кадраў на сяле