Навiны
У БДПУ дэпутаты Палаты прадстаўнікоў ушанавалі памяць народных пісьменнікаў-юбіляраў
Архіўныя дакументы, якія мала хто бачыў, прыадкрываюць «творчую кухню» Івана Шамякіна
Ён з пакалення пераможцаў — прайшоў Вялікую Айчынную, а гэта тая частка жыцця, што вызначала асабісты шлях і творчы лёс многіх пісьменнікаў савецкага часу. Іван Шамякін быў яго часцінкай, пра яго пісаў. А яго творы і цяпер дапамагаюць зразумець прыроду «балючых пунктаў» і характараў беларускіх людзей, а таксама нашу адметную ментальнасць, што так ці інакш выяўляе сябе ў розныя эпохі.
Беларускі дзяржаўны акадэмічны музычны тэатр адзначае 55-годдзе
17 студзеня Беларускі дзяржаўны акадэмічны музычны тэатр, адна з буйнейшых тэатральна-відовішчных устаноў Беларусі, адзначае 55-годдзе з дня заснавання. Пра гэта паведамляе БелТА.
Уладзіміру Караткевічу — 95! Чым уражвае юбілейная выстаўка ў літаратурным музеі?
У Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры адкрылася выстаўка, прысвечаная 95-годдзю Уладзіміра Караткевіча. Арганізатары пры стварэнні яе вырашылі зрабіць акцэнт на казачныя, легендарныя матывы творчасці пісьменніка, таму і назва ў яе загадкавая — «Вясна ўвосень». Вобраз маладога парастка, што ўзышоў сярод залацістай лістоты, які размешчаны ў цэнтры экспазіцыі, — гэта і прамая спасылка на шматгранную асобу Караткевіча.
Інстытут генетыкі і цыталогіі НАН адзначыў юбілей
Да 60-годдзя ўстановы была прымеркавана міжнародная канферэнцыя «Генетыка і біятэхналогія ХХІ стагоддзя: праблемы, дасягненні і перспектывы». Яна аб’яднала даследчыкаў Беларусі, Расіі, Казахстана, Турцыі. Удзельнікі падзяліліся вынікамі сваёй працы і расказалі, як сёння навуковыя дасягненні выкарыстоўваюцца ў медыцыне, сельскай гаспадарцы і іншых галінах, служаць на карысць эканомікі краін. Сумесна з расійскімі калегамі беларускія вучоныя працавалі над праграмай Саюзнай дзяржавы «ДНК-ідэнтыфікацыя», атрыманыя імі вынікі могуць выкарыстоўвацца для аховы здароўя і развіцця крыміналістыкі.
Мінская гарадская станцыя хуткай медыцынскай дапамогі адзначыла 115-годдзе
17 жніўня ваенны камісарыят Гродзенскай вобласці адзначыў юбілей
Ваенны камісарыят Гродзенскай вобласці доўгі час лічыў датай свайго заснавання 8 кастрычніка 1944 года. Аднак у 2019—2020 гг. была праведзена вялікая пошукавая работа. У архівах знайшлі дакументы, якія пацвярджаюць, што Гродзенскі губернскі ваенны камісарыят быў сфарміраваны ўжо 17 жніўня 1920 года. Уласны карэспандэнт «Звязды» адправіўся ў камісарыят, каб даведацца, чым сёння жыве арганізацыя і з якімі поспехамі прыйшла да юбілею.
У Магілёве павіншавалі з 80-гадовым юбілеем Рыгора Белацаркоўскага
У Магілёве павіншавалі з 80-гадовым юбілеем народнага артыста Беларусі, вядучага майстра сцэны Магілёўскага абласнога драмтэатра Рыгора Белацаркоўскага.