Навiны
ФПБ запускае рэспубліканскі фотаконкурс «Беларуская жанчына-працаўніца»
Маштабны творчы праект, які сімвалічна рэалізуецца ў Год беларускай жанчыны, закліканы паказаць сучасную жанчыну-працаўніцу, яе ўклад у развіццё грамадства, эканомікі і захаванне сямейных каштоўнасцей. Асаблівая ўвага арганізатараў — папулярызацыі прафесій, у якіх працуюць жанчыны, падтрымцы іх імкнення да прафесійнага росту і любові да сваёй справы, прадпрыемства і краіны ў цэлым.
«Бібліятэчны атлас»: фотавыставу-падарожжа па Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адкрылі ў Мінску
Фотавыстава «Бібліятэчны атлас», прысвечаная 20-годдзю сучаснага будынка бібліятэкі адкрылася 19 мая ў галерэі «Атрыум» Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі. У экспазіцыі — фатаграфіі насычанага, актыўнага паўсядзённага жыцця бібліятэкі: чытальных залаў, рэстаўрацыйнай майстэрні, галерэй, спецыялізаваных фондаў і г.д.
У Беларусі запусцілі свой штогадовы фестываль цюльпанаў
Цюльпанавыя палі ў Тышкавічах (Брэсцкая вобласць) — адно з самых маляўнічых мясцін нашай краіны, куды кожную вясну накіроўваюцца аматары прыроды, яркіх фарбаў і прыгожых фотаздымкаў.
Адлюстраваць ролю жанчыны ў сям’і праз аб’ектыў: у Беларусі стартаваў рэспубліканскі фотачэлендж
У Беларусі стартаваў рэспубліканскі фотачэлендж «Сям’я — гэта... і жанчына ў ёй — ...». Аб гэтым расказалі ў прэс-службе Нацыянальнага цэнтра ўсынаўлення Міністэрства адукацыі, паведамляе БелТА.
Сучасныя мужчыны ў вобразах джэнтльменаў XIX — ХХ стагоддзяў. Незвычайная фотавыстаўка адкрылася ў Віцебску
У Віцебскім абласным краязнаўчым музеі адкрылася фотавыстаўка «Сіла. Надзейнасць. Адказнасць», дзе галоўнымі героямі сталі сучасныя мужчыны, якіх «перафармаціравалі» ў джэнтльменаў ХIХ — ХХ стагоддзяў, паведаміла БелТА.
Бабруйчанін хацеў паназіраць за дзікімі жывёламі і скраў фотапастку
У Магілёўскім раёне бабруйчанін скраў фотапастку. Пра гэта БелТА паведамілі ва УУС Магілёўскага аблвыканкама.
Фотасесіі ў традыцыйным кітайскім стылі сталі хітом сярод замежнікаў у Паднябеснай
У апошні час сярод замежных турыстаў у Кітаі набірае папулярнасць новы трэнд — фотасесіі ў традыцыйным кітайскім стылі. Відэа з такімі здымкамі актыўна распаўсюджваюцца ў сацыяльных сетках, збіраючы мільёны праглядаў і захопленыя каментарыі, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».
Фотапраект пра акцёраў, якія змагаліся за Радзіму і ўвасобілі гераізм у савецкіх фільмах, праходзіць у галерэі «Універсітэт культуры»
Да 1 верасня ў мастацкай галерэі «Універсітэт культуры» працуе фотапраект «Яны змагаліся за Радзіму: героі вайны — героі экрана ў фотааб’ектыве Міколы Гнісюка», прысвечаны выдатным акцёрам савецкага кінематографа, якія былі героямі не толькі на экране, але і самі прайшлі франтавымі дарогамі Вялікай Айчыннай вайны.
Вяртанне стагоддзя: у Беларусі заўважаны лясны кот
Фотапастка Нацыянальнага парку «Прыпяцкі» 16 ліпеня зафіксавала Еўрапейскага ляснога ката. Апошні раз драпежніка бачылі ў Беларусі ў 1927 годзе, паведамляе «Минск-Новости».