Навiны
Паўднёвыя раёны Мінскай вобласці актыўна ўключаюцца ў правядзенне веснавых палявых работ
Паўднёвыя раёны Мінскай вобласці актыўна ўключаюцца ў правядзенне веснавых палявых работ. Пра гэта БелТА расказалі ў Камітэце па сельскай гаспадарцы і харчаванні Мінскага аблвыканкама.
На сяўбе будуць задзейнічаны 75 тысяч адзінак сельгастэхнікі
Веснавая пасяўная: гатоўнасць сельгастэхнікі ў Беларусі складае 94 %
У Беларусі да пачатку веснавых палявых работ падрыхтавана 94 % сельскагаспадарчай тэхнікі. Пра гэта на прэс-канферэнцыі паведаміў начальнік галоўнага ўпраўлення тэхнічнага прагрэсу і энергетыкі, дзяржаўнага нагляду за тэхнічным станам машын і абсталявання (Галоўдзяржтэхнагляд) Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Станіслаў Карповіч, паведаміла БелТА.
Гатоўнасць тэхнікі да вясенніх палявых работ у Віцебскай вобласці складае звыш 80 %
Такое паведамленне на пасяджэнні аблвыканкама па пытанні аб мерах па падрыхтоўцы сельскагаспадарчых арганізацый рэгіёна да вясенняй сяўбы зрабіў старшыня камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама Андрэй Булаўкін. «Да пачатку вясенніх палявых работ застаецца зусім няшмат часу. Літаральна тры-чатыры тыдні, — нагадаў ён. — Што датычыцца гатоўнасці тэхнікі ўвогуле, зараз яна складае 83 %, па энерганасычанах трактарах — 88 %. Зараз ідзе масавая работа, частка грашовых сродкаў на рамонты выдзелена з бюджэту. Ужо на пачатку сакавіка мы выйдзем на гатоўнасць каля 90 %».
У Мінскай вобласці да вясновых палявых работ падрыхтавана 92 % тэхнікі
Пасяўная кампанія — 2026 не за гарамі. Ход падрыхтоўкі да вясновых палявых работ абмеркавалі падчас нарады ў Мінскім аблвыканкаме ў аўторак, 24 лютага. У цэнтры ўвагі — тэхніка, якая выйдзе ў поле, запасы насення і ўгнаенняў, а галоўнае — людзі.
Аграрыі Беларусі завяршылі пасадку агародніны
У Беларусі завяршылі сяўбу агароднінных культур: план рэалізаваны на 100,3%, агародніна пасаджана на плошчы 7,74 тыс. га. З прамежкавымі вынікамі цяперашняй пасяўной кампаніі азнаёмілі ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання.
У Беларусі пасеяна дзве трэці ўсіх яравых культур
На 2 мая ў краіне пасеяна 1 мільён 529 тысяч гектараў усіх яравых культур — 66% плана. Тэмпы работ вышэйшыя за леташнія. У 2024-м на такую дату было 1 мільён 204 тысячы гектараў або 51%, паведамляе SB.by.
Пачалася нарыхтоўка травяністых кармоў
На сёння ў краіне практычна пасеяны ўсе яравыя збожжавыя i зернебабовыя (больш за 99 %).
Сяўбу ранніх яравых у Беларусі завяршылі на больш як 90%
Аграрыі пасеялі 38% яравых культур на плошчы 877,4 тыс. га, у тым ліку сяўба ранніх яравых збожжавых і зернебабовых культур без уліку кукурузы, грэчкі і проса завершана на плошчы 523,7 тыс. га, што складае 90,9% ад плана, паведамляе БелТА са спасылкай на Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.