Навiны
Восень на парозе: галоўныя трэнды халоднага сезона
Восень — час, калі гардэроб становіцца цікавейшым і складанейшым. Шматслойныя вобразы, высакародныя фактуры і выразныя дэталі — усё гэта ператварае паўсядзённыя выхады ў маленькі модны спектакль. Кожны сезон дызайнеры прапануюць свежыя рашэнні, і восень—зіма 2026/2027 не выключэнне. Мы сабралі самыя яркія і практычныя тэндэнцыі, якія дапамогуць вам выглядаць стыльна ў любое надвор’е.
Колькі рэальна, а не са слоў «усёзнаек» з сацсетак каштуе набор шкаляра?
Падрыхтоўка да новага навучальнага года ў поўным разгары. Мяркуючы па чатах у сацсетках, сабраць дзіця ў школу — выпрабаванне яшчэ тое. Некаторыя абураюцца цэнамі, маўляў, можа не хапіць і тысячы беларускіх рублёў! А як яно ёсць на самай справе, карэспандэнт «Звязды» вырашыла высветліць на школьным рынку, які разгарнуўся на Пушкінскім праспекце ў Магілёве.
Моднае назіранне: легінсы са штрыпкамі — галоўны трэнд асенне-зімовага сезона
Увесь асартымент адзення і абутку для школы можна набыць у больш чым 150 магазінах сталіцы
Больш чым у 150 магазінах сталіцы прадаецца асартымент адзення і абутку для школы, а пісьмовыя прылады і папяровую прадукцыю рэалізуюць звыш 1 000 гандлёвых аб’ектаў. Пра гэта на аператыўнай нарадзе 3 жніўня расказала начальнік галоўнага ўпраўлення гандлю і паслуг Мінгарвыканкама Алена Нагорная, паведамляе агенцтва «Мінск-Навіны».
У «Беллегпраме» расказалі пра трэнды школьнай формы
Колькі сёлета каштуе сабраць дзіця ў школу і які асартымент прапануе гандаль
Карэспандэнты «Звязды» накіраваліся ў сталічны ўнівермаг і даведаліся, які тут асартымент і колькі сёлета каштуе сабраць дзіця ў школу.
Сенат Пятай Рэспублікі прыняў закон па абароне ўласных вытворцаў моднага адзення
Калі джэнтльмены не могуць выйграць, то яны мяняюць правілы гульні. Адна з сусветных заканадаўцаў моды — Францыя — прымае закон супраць... моды. Дакладней — так званай «звышхуткай моды». А калі быць шчырым (пра што пішуць мясцовыя газеты), — выклік кінуты, перш за ўсё, азіяцкім анлайн-платформам, уключаючы Temu, Sheіn і AlіExpress. Заканадавец прыкрываецца неабходнасцю абароны спажыўцоў, экалогіі, маральных каштоўнасцяў ад так званага аднаразовага спажывання. Хоць, у цэлым, гэту канцэпцыю вынайшлі зусім не ў Кітаі і Сінгапуры, а ў Старым свеце. І за кошт такой маркетынгавай стратэгіі еўрапейскія брэнды запаланілі паўсвету. Але цяпер сталі прайграваць канкурэнтам з Ціхаакіянскага рэгіёна і раптам заклапаціліся аб экалогіі і іншых адмоўных складніках звышспажывання.