Навiны
Беларусь і В’етнам абмеркавалі праект плана супрацоўніцтва ў сферы бяспекі на бліжэйшыя гады
Беларусь і В’етнам абмеркавалі план супрацоўніцтва ў сферы бяспекі да 2029 года, перадае БелТА.
Беларусь разлічвае на дынаміку кантактаў з В’етнамам за кошт новых праектаў і ініцыятыў — Лукашэнка
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя суайчыннікаў і сябе асабіста павіншаваў генеральнага сакратара Цэнтральнага Камітэта Камуністычнай партыі В’етнама, прэзідэнта краіны То Лама з Днём Незалежнасці. Пра гэта БелТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Беларускага драматурга згадалі ў В’етнаме
У далёкай азіяцкай краіне прайшла літаратурная сустрэча, прысвечаная класіку беларускай літаратуры Вінцэнту Дуніну-Марцінкевічу. Нагодай сталі 160-годдзе п’есы «Пінская шляхта» і 180-годдзе камедыі «Ідылія». Сустрэча, дзе былі паказаны і ўрыўкі з гэтых неўміручых спектакляў, прайшла ў Выдавецкім доме Саюза пісьменнікаў В’етнама.
Рачкоў: У Беларусі склаліся вельмі аб’ёмныя і сур’ёзныя міжпарламенцкія сувязі з В’етнамам
У Беларусі склаліся вельмі аб’ёмныя і сур’ёзныя міжпарламенцкія сувязі з В’етнамам, адзначыў у каментарыі журналістам старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па міжнародных справах Сяргей Рачкоў перад сустрэчай з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Сацыялістычнай Рэспублікі В’етнам у Рэспубліцы Беларусь Нгуен Ван Чунгам, паведамляе БелТА.
В’етнамскі пісьменнік наведаў Мінск
На працягу некалькіх дзён у Беларусі гасцюе в’етнамскі празаік і публіцыст Нгуен Куанг Т’ян. Ён удзельнічаў у розных мерапрыемствах на XXXIII Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўцы-кірмашы, пазнаёміўся з працай Міжнароднага сімпозіума літаратараў «Пісьменнік і час», наведаў Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь, правёў перамовы з кіраўніцтвам Саюза пісьменнікаў Беларусі. А таксама прэзентаваў свае новыя кнігі, выдадзеныя ў В’етнаме на рускай мове. Асобнікі выданняў Нгуен Куанг Т’ян пакінуў для Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і іншых асветніцкіх устаноў нашай краіны.
Лукашэнка прыняў рашэнне аб аказанні гуманітарнай дапамогі В’етнаму
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыняў рашэнне аб аказанні гуманітарнай дапамогі Сацыялістычнай Рэспубліцы В’етнам. Аб гэтым паведамляе БелТА.
Старшыня ФПБ сустрэўся з кіраўніком в’етнамскай дыпмісіі
Старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Юрый Сянько ў нацыянальным прафцэнтры правёў перагаворы з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом В’етнама ў Беларусі Нгуен Ван Чунгам.
Лукашэнка выказаў спачуванні кіраўніцтву В’етнама ў сувязі з ахвярамі моцных ліўняў
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў спачуванні Генеральнаму сакратару ЦК Камуністычнай партыі Сацыялістычнай Рэспублікі В’етнам То Ламу і Прэзідэнту гэтай краіны Лыонг Кыонгу ў сувязі са шматлікімі ахвярамі і вялікімі разбурэннямі ў выніку моцных ліўняў у цэнтральных раёнах В’етнама. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
«Белавія» запусціла новы рэйс з Мінска на Шры-Ланку
Палёт адкрывае новыя магчымасці для падарожжаў і супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Азіяй.