Навiны
У Беларусі праходзяць мерапрыемствы ў рамках Еўрапейскага тыдня імунізацыі
Чаму жалеза і вітамін D перашкаджаюць нам спаць? Урач растлумачыў канфлікт мікраэлементаў
Часам мы глытаем вітаміны, каб стаць здаравейшымі, а ў выніку палову ночы варочаемся і трывожымся. Пра тое, чаму карысныя дабаўкі могуць працаваць супраць нас і як аднавіць баланс у арганізме, расказаў расійскі ўрач Віктар Тарчыла.
Планавыя і пазапланавыя праверкі: як кантралююць якасць аказання медпаслуг у рэгіёнах
Начальнік упраўлення арганізацыі медыцынскай дапамогі галоўнага ўпраўлення аховы здароўя Гродзенскага аблвыканкама Святлана Лазута расказала, як кантралююць якасць аказання медпаслуг у рэгіёнах, паведамляе БелТА.
Унікальную аперацыю дзіцяці з пухлінай косці правялі ў РНПЦ дзіцячай анкалогіі, гематалогіі і імуналогіі
Унікальную малаінвазіўную аперацыю дзіцяці з пухлінай косці (астэасаркома дыстальнага аддзела сцегнавой косці) і падазрэннем на паражэнне рэгіянальных лімфатычных вузлоў правялі ў Рэспубліканскім навукова-практычным цэнтры дзіцячай анкалогіі, гематалогіі і імуналогіі, паведамляе БелТА.
Высокатэхналагічная дапамога ў афтальмалогіі прыходзіць у міжраённыя цэнтры
Перадавыя тэхналогіі хірургічнага лячэння захворванняў шклопадобнага цела і сятчаткі з мінулага года магчымыя ў рэгіёнах.
Інавацыйныя метады ў лячэнні каранарных артэрый укараняюцца ў Беларусі
У нашай краіне ўпершыню праведзены тры аперацыі па стэнціраванні каранарных артэрый па інавацыйнай тэхналогіі, прапанаванай кітайскімі кардыяхірургамі. Яны абучаць метаду ўнутрысасудзістай літатрыпсіі беларускіх медыкаў як з РНПЦ «Кардыялогія» і сталічных бальніц, так і з рэгіёнаў, а таксама перададуць неабходнае абсталяванне. Гэта дасць магчымасць палепшыць якасць жыцця і знізіць рызыку неспрыяльных зыходаў для пацыентаў з цяжкай формай ішэмічнай хваробы сэрца.
Тэма якасці вады актуальная і на побытавым, і на заканадаўчым узроўні
Піце на здароўе!
«Чакаем павелічэння хворых». Спецыяліст аб росце ВРІ ў Беларусі ў бліжэйшыя тыдні
Якія вірусы цяпер распаўсюджаны ў Беларусі, расказала журналістам намеснік галоўнага ўрача па эпідэміялогіі Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Ала Дашкевіч, паведамляе БелТА.
Што прыводзіць да раку грудзей і як яго раней распазнаць?
Рак малочнай залозы — самае распаўсюджанае анкалагічнае захворванне ў жанчын. Па ацэнках Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, штогод у свеце рэгіструецца 2,2 мільёна новых выпадкаў. У некаторых развітых краінах гэта анкапаталогія ўжо апярэдзіла па смяротнасці сардэчна-сасудзістыя захворванні. Яе каварства ў тым, што на ранніх стадыях захворванне звычайна працякае бессімптомна. Жанчына нават не падазрае, што носіць у грудзях «бомбу запаволенага дзеяння». Часцей за ўсё пухліну знаходзяць выпадкова. І, на жаль, не рэдкасць, калі да гэтага моманту працэс ужо зайшоў занадта далёка. Аднак у выпадку анкалогіі менавіта ранняя дыягностыка і своечасова пачатае лячэнне — залог захавання жыцця
і здароўя жанчыны. Як засцерагчы сябе і якія абследаванні праходзіць, расказала ўрач акушэр-гінеколаг 11-й гарадской паліклінікі Мінска Яўгенія МАСКАЛЬЧУК.