Навiны
Турчын прыбыў у Казахстан для ўдзелу ў пасяджэнні Еўразійскага міжурадсавета
Прэм’ер-міністр Беларусі Аляксандр Турчын прыбыў з рабочым візітам у Казахстан для ўдзелу ў пасяджэнні Еўразійскага міжурадсавета. Пра гэта паведамляе БелТА.
Мінску перадалі эстафету маладзёжнай сталіцы Беларусі
Наваполацк выйшаў у лідары па добраўпарадкаванні і апускаць высока паднятую планку не збіраецца
Аб’ём банкаўскіх гарантый у Беларусі ў 2025 годзе павялічыўся на 18,8 %
Аб’ём банкаўскіх гарантый у Беларусі ў 2025 годзе павялічыўся на 18,8 %. Пра гэта гаворыцца ў аглядзе рынку дакументарных аперацый за 2025 год, які апублікаваны на сайце Нацыянальнага банка, паведаміла БелТА.
У Мінску адкрыўся Гарадскі дзіцячы кансультатыўна-дыягнастычны цэнтр
Ён прымае пацыентаў на базе 3-й дзіцячай клінічнай бальніцы Мінска. У цэнтры працуюць кабінет эндаскапіі, катамнестычны кабінет, Рэспубліканскі цэнтр дзіцячай пульманалогіі і мукавісцыдозу, Рэспубліканскі цэнтр цэліякіі і гастраэнтэралогіі, Гарадскі сурдалагічны цэнтр.
Беларусь мае намер пашыраць біржавы тавараабарот з Тамбоўскай і Саратаўскай абласцямі
Завяршыўся візіт Лукашэнкі ў КНДР, Кім Чэн Ын асабіста праводзіў Прэзідэнта
Завяршыўся першы ў гісторыі афіцыйны візіт Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі ў КНДР. У аэрапорце кіраўніка беларускай дзяржавы асабіста праводзіў Старшыня Дзяржаўных спраў КНДР Кім Чэн Ын, паведаміла БелТА.
Аўтамабілістам растлумачылі нормы ўказа аб пасажырскіх перавозках
У Магілёве адбылася сустрэча з аўтамабільнымі перавозчыкамі пасажыраў, у якой прынялі ўдзел прадстаўнікі інспекцыі МПЗ па Магілёўскай вобласці. Арганізатарам сустрэчы выступіў філіял Транспартнай інспекцыі па Магілёўскай вобласці. Мэта мерапрыемства — прафілактыка правапарушэнняў пры ажыццяўленні пасажырскіх перавозак на тэрыторыі Магілёва і за яго межамі. Размова ішла пра выкананне патрабаванняў Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 25.01.2024 № 32 «Аб аўтамабільных перавозках пасажыраў».
Зброя, залатыя вырабы, прадметы мастацтва. Лукашэнка і Кім Чэн Ын абмяняліся падарункамі
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падчас афіцыйнага візіту ў КНДР абмяняўся падарункамі са Старшынёй дзяржаўных спраў Карэйскай Народна-Дэмакратычнай Рэспублікі Кім Чэн Ынам, паведаміла БелТА.