Навiны
Ягораў: Банкам трэба актывізавацца з укараненнем ШІ-агентаў, інакш гэты бізнес забяруць іншыя кампаніі
КРОК за крокам
22 красавіка завяршылася рэгістрацыя на рэпетыцыйнае тэсціраванне, яшчэ раней — на рэпетыцыйны экзамен
У Магілёўскім аблвыканкаме адбылася канструктыўная размова з аналізам работы прамысловых прадпрыемстваў вобласці
Старшыня аблвыканкама Анатоль Ісачанка адразу ж звярнуў увагу на тое, што менавіта прамысловасць традыцыйна фарміруе каля траціны ключавога паказчыка развіцця ў галіне рэгіянальнага прадукту. Па выніках яе дзейнасці ў цэлым складаюцца і вынікі работы рэгіёна і выкананне даведзеных Кіраўніком дзяржавы даручэнняў па мэтавых параметрах.
Новыя гарызонты сучаснай харэаграфіі: у Мінску стартуе V Рэспубліканскі харэаграфічны конкурс «Дэнс-кангрэс»
Ад сённяшняга дня і па 25 красавіка Мінск будзе цэнтрам прыцягнення для таленавітых танцораў і балетмайстраў Беларусі. Спартыўна-культурны цэнтр Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў прыме V Рэспубліканскі харэаграфічны конкурс «Дэнс-кангрэс». Гэта знакавая падзея для тых, хто сочыць за развіццём дадзенага віду мастацтва, арганізаваная Міністэрствам культуры і БДУКМ. Звычайна конкурс дапамагае адкрываць новыя імёны і выяўляе кірункі, па якіх развіваецца харэаграфічнае мастацтва краіны. Адбор, як і ўзровень удзельнікаў, сур’ёзны, ацэньваць іх майстэрства будзе прафесійнае журы пад старшынствам народнага артыста Беларусі Юрыя Траяна.
Якая колькасць насельніцтва была занятая ў эканоміцы ў I квартале, расказалі ў Белстаце
У Беларусі ў I квартале 2026 года ўзровень занятасці насельніцтва (адносіны колькасці занятага насельніцтва да колькасці насельніцтва ва ўзросце ад 15 да 74 гадоў) склаў 68,1%, узровень беспрацоўя (у адпаведнасці з метадалогіяй Міжнароднай арганізацыі працы) — 2,3% ад колькасці працоўнай сілы. Такія даныя выбарачнага абследавання хатніх гаспадарак па праблемах занятасці насельніцтва, праведзенага Белстатам, паведаміла БелТА.
Архідэі кітайскага Хэцына выраслі ў мільярдную індустрыю
Пентагон просіць Кангрэс аб рэкордных асігнаваннях: ваенны бюджэт у наступным годзе можа перавысіць 1,5 трыльёна долараў
Плюсоў ад вайны ў Іране не праглядваецца, з якога боку не паглядзі. І хоць Дональд Трамп сцвярджае: маўляў, калі б не грамадскае меркаванне, ён бы ўзяў іранскую нафту. Магчыма, і не толькі іранскую. Але ключавая перашкода не ў меркаванні амерыканцаў, а ва ўпартым узброеным супраціўленні Ісламскай рэспублікі. Канфлікт на Блізкім Усходзе не стаў ні хуткай, ні пераможнай вайной. Канфлікт ужо абышоўся ЗША ў больш, чым 55 мільярдаў долараў. Выдаткі на штодзённае ўтрыманне ваеннай групоўкі ў раёне Персідскага заліва абыходзяцца амерыканскаму падаткаплацельшчыку мінімум у мільярд долараў. І гэта не лічачы іншых выдаткаў: росту цэн на бензін, угнаенні і шэраг іншых тавараў.
Трэнды выкарыстання вялікіх даных і штучнага інтэлекту абмеркавалі ў БДУІР
23 красавіка 2026 года ў Беларускім дзяржаўным універсітэце інфарматыкі і радыёэлектронікі стартавала XII Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «BIG DATA and Advanced Analytics», якая сабрала больш за 250 удзельнікаў. Маштабнае мерапрыемства аб’яднала дакладчыкаў і слухачоў з Беларусі, Расіі, Кітая, В’етнама, Узбекістана, Казахстана, Таджыкістана, Азербайджана і Туркменістана. Стратэгічнымі партнёрамі канферэнцыі выступілі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, ТАА «КБК ТэхЛаб» і кампанія ISsoft Solutions.
Вызначаны пераможцы для занясення на Рэспубліканскую дошку Гонару па выніках пяцігодкі і 2025 года
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 23 красавіка падпісаў Указ № 138 «Аб занясенні на Рэспубліканскую дошку Гонару пераможцаў спаборніцтваў за 2021–2025 гады і 2025 год», паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
Школьнік абакраў бацькоў сябра, каб ездзіць на таксі бізнес-класа
Як паведаміў старшы інспектар ДІГС Першамайскага РУУС г. Мінска Марк Жданаў, у Першамайскае РУУС Мінска звярнуўся жыхар раёна і паведаміў аб знікненні 3200 долараў ЗША з кватэры.