Top.Mail.Ru

1 жніўня ў Магілёве пройдзе IV абласны фестываль студэнцкіх атрадаў.

Студатрадаўцаў збярэ «Маладосць у байцоўцы»

Мерапрыемства прысвечана 80-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Яго стартам стане мітынг на мемарыяльным комплексе «Буйніцкае поле». Подзвіг герояў будзе ўшанаваны хвілінай маўчання, а на гранітныя пліты лягуць жывыя кветкі. Рабяты наведаюць нядаўна створаны ў Буйнічах музей Славы Магілёўшчыны, дзе даведаюцца пра гераічнае мінулае Прыдняпроўскага краю.

— Фестываль збярэ больш за 150 байцоў студэнцкіх атрадаў, ветэранаў руху, ганаровых госцей і жыхароў горада, — паведамілі ў Магілёўскім абкаме БРСМ. — На ім моладзь будзе ўспамінаць подзвіг нашых прадзедаў, дэманстраваць свае таленты, спаборнічаць у конкурсах і зараджаць усіх прысутных сваёй энергетыкай. Гэта свята патрыятызму, моладзі і студэнцкага братэрства. 

Пасля Буйніч фестываль працягнецца ў цэнтры Магілёва на адкрытай пляцоўцы каля кінатэатра «Чырвоная Зорка». Праграма пачнецца з традыцыйнага гімна беларускіх студэнцкіх атрадаў і ўзняцця флагаў. Далей каманды пакажуць на што яны здольныя ў конкурснай праграме «Запальвае студатрад». Моладзь будзе пець, танцаваць, паказваць тэатральныя замалёўкі, дэманстраваць свае візітоўкі. Завершыцца творчае свята вячэрнім кінапаказам на вялікім экране пад адкрытым небам.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю