Вы тут

Палата прадстаўнікоў разгледзіць шэраг законапраектаў 10 снежня


Пасяджэнне Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь адбудзецца 10 снежня пад старшынствам спікера Ігара Сергяенкі. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Палаты прадстаўнікоў.


Фота БелТА

На пасяджэнні плануецца разгледзець праекты законаў «Аб ратыфікацыі Дагавора аб дружалюбных адносінах і супрацоўніцтве паміж Рэспублікай Беларусь і Манголіяй», «Аб ратыфікацыі Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Куба аб супрацоўніцтве і ўзаемнай дапамозе ў мытных справах», «Аб забеспячэнні адзінства вымярэнняў».

Да пачатку пасяджэння ў фае Авальнай залы Дома ўрада адбудзецца прэзентацыя выставы «Усё лепшае — беларускае», прымеркаванай да Года якасці. Арганізацыя выставы ініцыяваная першаснай арганізацыяй РГА «Белая Русь» Палаты прадстаўнікоў сумесна з мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі, суб’ектамі грамадзянскай супольнасці.

2024 год абвешчаны кіраўніком дзяржавы Годам якасці. Гэта рашэнне прынята ў мэтах далейшага павышэння якасці жыцця беларускага народа, забеспячэння канкурэнтаздольнасці нацыянальнай эканомікі на сусветнай арэне, стымулявання ініцыятывы, фарміравання ў грамадстве адказнасці за вынікі сваёй работы і пачуцця прыналежнасці да будучыні краіны.

Асаблівая ўвага надаецца грамадзянскім ініцыятывам, рэалізацыя якіх ажыццяўлялася за кошт сродкаў рэспубліканскага і мясцовых бюджэтаў, паколькі менавіта такім чынам людзі бачаць вынікі свайго ўдзелу ў паляпшэнні якасці свайго жыцця, сваіх блізкіх, раёна, горада і краіны ў цэлым.

На выставе таксама будуць прадстаўлены дасягненні ў галіне якасці прадпрыемстваў, арганізацый незалежна ад формы ўласнасці і галіновай прыналежнасці, перспектыўныя праекты, накіраваныя на павышэнне якасці. Выстава будзе экспанавацца з 10 па 24 снежня.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

 «Якасць павінна стаць  рухавіком усіх працэсаў»

«Якасць павінна стаць рухавіком усіх працэсаў»

Зрабіўшы якасць неад’емнай часткай іміджу Беларусі як краіны, займацца ёй неабходна пастаянна і ва ўсіх напрамках.

Сацыяльная падтрымка

Падведзены вынікі акцый «Нашы дзеці» і «Ад усёй душы»

Падведзены вынікі акцый «Нашы дзеці» і «Ад усёй душы»

Сабраны мільёны рублёў, але самае галоўнае — увага і клопат