Каля 70 юнакоў і дзяўчат, якія прадставілі ўсе каледжы Гомеля, прынялі ўдзел у новым этапе праекта «Азбука грамадзяніна. Версія 5.0.» Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі.
Мерапрыемства арганізавалі на базе Гомельскага каледжа-філіяла ўстановы адукацыі «Беларускі дзяржаўны універсітэт транспарту» .
Як распавёў першы сакратар Цэнтральнага раённага камітэта Гомельскай гарадской арганізацыі ГА «БРСМ» Антон Шанькоў, праект «Азбука грамадзяніна. Версія 5.0.» упершыню ўжо быў прэзентаваны ў Гомелі напярэдадні Адзінага дня галасавання.
— Праект дапамагае ў даступнай форме расказаць аб выбарчай сістэме ў нашай кріане і парадку правядзення выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Такім чынам моладзь актыўна заахвочваецца да ўдзелу ў выбарчым працэсе, — падкрэсліў Антон Шанькоў. — У праекце галасаванне пададзена ў фармаце дзелавой гульні, падчас якой інсцэніруецца працэс правядзення галасавання на выбарчых участках, падліку галасоў выбаршчыкаў. Маладыя людзі могуць паўдзельнічаць у ролі членаў выбарчых камісій, назіральнікаў.
З дапамогай мадэлявання розных сітуацый удзельнікі дзелавой гульні могуць падыскутаваць на тэму неабходнасці прыняцця ўдзелу ў выбарах, абмеркаваць патрабаванні, якія выстаўляюцца да кандыдатаў у Прэзідэнты.
— Наш праект дазваляе павысіць цікавасць да выбараў як найважнейшай палітычнай падзеі, атрымаць тэарэтычны досвед па ўдзеле ў выбарчым працэсе, — дадаў першы сакратар Цэнтральнага раённага камітэта Гомельскай гарадской арганізацыі ГА «БРСМ».
Праект «Азбука грамадзяніна. Версія 5.0.» будзе рэалізаваны ва ўсіх раёнах Гомеля.
Наталля КАПРЫЛЕНКА
фота аўтара
Зрабіўшы якасць неад’емнай часткай іміджу Беларусі як краіны, займацца ёй неабходна пастаянна і ва ўсіх напрамках.
Дом з краявідам на будучыню.
Сабраны мільёны рублёў, але самае галоўнае — увага і клопат