Вы тут

Як будзе развівацца будаўніцтва ў невялікіх паселішчах


У горадзе Глыбокае Віцебскай вобласці прайшло выязное пасяджэнне Савета па ўзаемадзеянні органаў мясцовага самакіравання пры Савеце Рэспублікі па тэме «Будаўніцтва жылых дамоў і інфраструктуры ў населеных пунктах з колькасцю насельніцтва 20 тысяч чалавек і менш».


Фота: БелТА

Адкрываючы выязное пасяджэнне, Старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава адзначыла, што адным з асноўных напрамкаў у развіцці нашай краіны, вызначаных VІ Усебеларускім народным сходам, з’яўляюцца моцныя рэгіёны. Пільная ўвага да ўстойлівага рэгіянальнага развіцця невыпадковая. Ад яго залежыць дабрабыт нашай краіны ў цэлым. Не толькі сталіца і абласныя цэнтры, але і сярэднія, малыя гарады, сельскія тэрыторыі павінны быць прывабнымі для жыцця.

«Выступаючы на абласным свяце працаўнікоў вёскі „Дажынкі-2024“ у Магілёўскай вобласці, кіраўнік дзяржавы падкрэсліў: „Моцныя рэгіёны — гэта моцная краіна! Такім шляхам мы будзем рухацца. Гэта ўжо не тактыка, гэта стратэгія“. І наш нацыянальны лідар, паважаны Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка, чарговы раз абсалютна мае рацыю. Менавіта ў патэнцыяле рэгіёнаў Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь бачыць аснову для далейшага прагрэсу нашай дзяржавы. На жаль, магчымасці сельскіх тэрыторый, малых гарадоў задзейнічаны не ў поўную меру. Наша задача — калектыўнымі намаганнямі выпрацаваць падыходы, вызначыць ключавыя напрамкі для ўвасаблення ў жыццё гэтай стратэгіі», — сказала Наталля Качанава.

У Беларусі налічваецца 115 гарадоў, 85 пасёлкаў гарадскога тыпу, 22 991 сельскі населены пункт, з іх — 738 аграгарадкоў. У складзе тэрыторыі краіны гарадскія населеныя пункты складаюць 1,7 працэнта, сельскія населеныя пункты — 5,2 працэнта.

Як ідуць справы з будаўніцтвам жылля і над якімі праблемамі трэба плённа працаваць, расказаў міністр архітэктуры і будаўніцтва Раман Пархамовіч. Ён падкрэсліў, што за апошнюю пяцігодку ў сельскай мясцовасці пабудавана 6,4 мільёна квадратных метраў жылля. «За апошнія пяць гадоў колькасць сельскага насельніцтва знізілася на 8,5 працэнта, што ў сукупнасці са штогадовым будаўніцтвам жылля ў вёсцы абумовіла паказчык забяспечанасці 40,1 метра на чалавека. За пяцігодку ў сельскіх населеных пунктах было ўведзена ў эксплуатацыю каля 980 тысяч квадратных метраў жылля, 220 з іх — з дапамогай дзяржпадтрымкі».

Старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Субоцін расказаў удзельнікам пасяджэння, якая сітуацыя з будаўніцтвам жылля склалася ў паўночным рэгіёне. «За студзень — кастрычнік 2024 года ў Віцебскай вобласці ўведзена ў эксплуатацыю 249,4 тысячы квадратных метраў агульнай плошчы жылых дамоў, або 107,5 працэнта да аналагічнага перыяду мінулага года, у тым ліку ў сельскіх населеных пунктах і малых гарадах — 103,9 тысячы квадратных метраў. Індывідуальнымі забудоўшчыкамі ўведзена ў эксплуатацыю 143,1 тысячы квадратных метраў. На паляпшэнне жыллёвых умоў накіравана 533 шматдзетныя сям’і, што складае 106,6 працэнта гадавога задання, 529 шматдзетных сем’яў здабылі ўласнае жыллё», — адзначыў кіраўнік вобласці.

«Малыя гарады адыгрываюць істотную ролю ў фарміраванні шматграннай структуры нашай дзяржавы і грамадства, выступаюць найважнейшымі звёнамі рэгіянальнай эканомікі, выконваюць функцыі арганізацыйна-гаспадарчых цэнтраў для сельскай мясцовасці, у іх таксама засяроджана наша культурная спадчына. Якасная інфраструктура спрыяе паляпшэнню якасці жыцця і павышэнню прывабнасці рэгіёна. Яе наяўнасць не толькі ўтрымлівае насельніцтва, але і прыцягвае новых жыхароў, ствараючы тым самым спрыяльны фон для далейшага развіцця», — заключыла Старшыня Савета Рэспублікі.

Аляксандра ГВОЗДЗЕВА

Аб чым яшчэ ішла размова ў Глыбокім, чытайце ў заўтрашнім выпуску «Мясцовага самакіравання»

Загаловак у газеце: Не новая, але важная задача

Выбар рэдакцыі

Грамадства

«Будаўнічую амністыю» падоўжылі

«Будаўнічую амністыю» падоўжылі

Не разбураць, а рэгістраваць

Грамадства

Прыгажосць ствараем для сябе

Прыгажосць ствараем для сябе

Практыка комплекснага добраўпарадкавання населеных пунктаў на Гомельшчыне дае новае жыццё райцэнтрам рэгіёна. 

Сацыяльная падтрымка

Спрашчаецца парадак прызначэння і выплаты пенсіі

Спрашчаецца парадак прызначэння і выплаты пенсіі

 Са студзеня даходы пенсіянераў павялічацца — у некаторых да 500 рублёў.