Вы тут

«Віцебскі край» збірае радзімазнаўцаў


21-22 лістапада ў Віцебскай абласной бібліятэцы імя У. І. Леніна пройдзе чарговая, дзесятая па ліку, навукова-практычная канферэнцыя «Віцебскі край». Акрамя бібліятэкі, яе арганізатарамі выступаюць Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Цэнтр даследванняў беларускай культуры, мовы, і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і Віцебскі абласны краязнаўчы музей. 

Прадстаўнічы навукова-практычны форум збярэ болей 100 навукоўцаў, краязнаўцаў, бібліятэкараў, музеязнаўцаў. Канферэнцыі будзе папярэднічаць круглы стол «Вайна — трагедыя і памяць народа: 80 гадоў вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў», які пройдзе на базе Віцебскага абласнога краязнаўчага музея. Мяркуецца разгляд даволі цікавых, арыгінальных тэм, якія праліваюць святло на розныя падзеі Вялікай Айчыннай вайны: «Рэпартаж ваеннага кінадакмуенталіста Георгія Голубава „Людзі з канцлагера“ з франтавога спецвыпуска N 1 за 1944 год „Бітва за Віцебск“ (гэтую тэму раскрые Ігар Рымашэўскі з НАН Беларусі); „Дзеянні савецкай авіяцыі далёкага дзеяння па зрыву перагрупіроўкі нямецкіх войск на Полацкім накірунку ў чэрвені-ліпені 1944 г.“ (краязнаўца Сяргей Капыл); „Вызваленне Мёраў 4 ліпеня 1944 года ў дакументах і ўспамінах відавочцаў“ ( краязнаўца Вітольд Ермалёнак); „Ураджэнцы Віцебскай вобласці ў баях Вялікай Айчыннай вайны: яны прадстаўляліся да звання Героя Савецкага Саюза“ ( настаўнік Канстанцін Гайдукоў)... 

Удзельнікі канферэнцыі выступяць на наступных секцыях: «Гістарычнае краязнаўства. Віцебскі край ад старажытнасці да 1917 г.», «Гістарычнае краязнаўства. Віцебскі край з 1918 да 1941 гг.», «Гістарычнае краязнаўства. Віцебскі край з 1941 г. да сучаснасці», «Літаратуразнаўствак», «Краязнаўства ў сістэме гуманітарных навук».

Па выніках чарговай канферэнцыі «Віцебскі край» мяркуецца папоўніць бібліятэку віцебсказнаўчай літаратуры: пабачыць свет выданне зборніка дакладаў і выступленняў. Канферэнцыя з года ў год набывае болей грунтоўнае гучанне як сапраўдная падзея ў гісторыка-краязнаўчым жыцці не толькі Віцебшчыны, але і ўсёй Беларусі. 

Мікола БЕРЛЕЖ

Выбар рэдакцыі

Спорт

Фантастычнае шоу прайшло ў «Мінск-арэне»

Фантастычнае шоу прайшло ў «Мінск-арэне»

Час любіць, памятаць, ствараць і... перамагаць.

Грамадства

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.