Вы тут

Лічбавая сталасць дзяржавы


Перспектыўныя напрамкі лічбавага развіцця, пытанні рэалізацыі Мэт устойлівага развіцця, прававыя асновы прымянення тэхналогій штучнага інтэлекту і іншыя актуальныя тэмы абмяркоўваліся 4 чэрвеня 2024 года ў Мінску на 60-м пасяджэнні Савета кіраўнікоў Адміністрацый сувязі Рэгіянальнай садружнасці ў галіне сувязі (РСС) і 30-м пасяджэнні Каардынацыйнага савета дзяржаў — удзельніц СНД па інфарматызацыі пры РСС. Удзельнікі таксама абмеркавалі Стратэгію супрацоўніцтва дзяржаў — удзельніц СНД у развіцці інфармацыйнага грамадства да 2035 года.


У мерапрыемстве прынялі ўдзел міністр сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь Канстанцін Шульган, кіраўнікі Адміністрацый сувязі Расійскай Федэрацыі, Казахстана, Кыргызстана, Таджыкістана, Туркменістана, Узбекістана, прадстаўнікі РСС — Міжнароднай арганізацыі касмічнай сувязі «Інтэрспадарожнік», а таксама прадстаўнікі статыстычнага камітэта СНД, Міждзяржаўнага Савета па антыманапольнай палітыцы, Міжпарламенцкай асамблеі дзяржаў — удзельніц СНД, Міждзяржаўнага саюза электрасувязі і іншыя.

— Рэгіянальная садружнасць у галіне сувязі прызначана для таго, каб мы абменьваліся вопытам на ўзроўні кіраўнікоў Адміністрацый сувязі, — адзначыў Канстанцін Шульган. — Гэта дазваляе нам, паглядзеўшы на станоўчы вопыт суседзяў, хутка і не адкладаючы ў доўгую скрыню прымяніць яго ў сябе, што дапаможа нам у рамках сваіх адміністрацый сувязі паспяхова вырашаць пытанні лічбавага развіцця і развіцця тэхналогій сувязі.

У Беларусі за апошні час, на мой погляд, адбыліся пэўныя змены ў плане прасоўвання шэрагу праектаў, як, напрыклад, праект «Разумныя гарады», які прынясе бясспрэчную карысць грамадзянам і эканамічную выгаду дзяржаве. Працуе Савет па лічбавым развіцці, на якім ідзе абмеркаванне розных цікавых праектаў. А гэта ўсё гаворыць аб лічбавай сталасці нашай краіны, яе эфектыўным развіцці ў галіне тэхналогій сувязі. Такім чынам, запрацавала сістэма кіравання лічбавым развіццём дзяржавы. Прыемна адзначаць тое, што ўсё больш і больш спецыялістаў займаецца гэтымі пытаннямі, і я спадзяюся, што дадзены працэс будзе ісці па нарастальнай. А вынікі, думаецца, мы зможам убачыць хутка.

Што да ўжывання штучнага інтэлекту, то гэта патрабуе сур’ёзнага заканадаўчага рэгулявання. Штучны інтэлект дастаткова актыўна ўваходзіць у нашу паўсядзённую рэальнасць. Размова ідзе, у прыватнасці, аб беспілотным транспарце, аб медыцыне і іншых галінах жыццядзейнасці. І тое, што мы маем магчымасць абмяняцца вопытам і падзяліцца меркаваннямі з калегамі з блізкага замежжа, толькі на агульную карысць.

Сяргей РУЧАНАЎ 

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Для непаседаў і іх бацькоў

Для непаседаў і іх бацькоў

Пабывалі ў першай дзіцячай мультыбрэндавай краме «Світанак Непаседа» і даведаліся, што пачым.