Вы тут

Літоўскія ўлады фінансуюць баевікоў для звяржэння законнай улады ў Беларусі


Улады Літвы аказваюць падтрымку, у тым ліку фінансавую, каляваенным фарміраванням на яе тэрыторыі, якія ставяць сваёй мэтай звяржэнне законнай улады ў Беларусі. Пра гэта ў інтэрв’ю РИА Новости заявіў міністр замежных спраў Беларусі Сяргей Алейнік, паведамляе БелТА.


Фота БелТА

Паводле інфармацыі, якой валодае МЗС Беларусі, Літва цалкам падтрымлівае такія дзеянні. «Інфармацыя, якой мы валодаем, якую мы давялі ў тым ліку па дыпламатычных каналах, сведчыць аб тым, што літоўскія ўлады не проста патураюць, яны фактычна падтрымліваюць і фінансуюць падрыхтоўку каляваенных фарміраванняў, якія ставяць сваёй мэтай звяржэнне законнай улады на тэрыторыі Беларусі і выкарыстанне тэрарыстычных, экстрэмісцкіх відаў дзейнасці ў дачыненні да нашай краіны», — заявіў Сяргей Алейнік.

Ён таксама дадаў, што Беларусь у курсе фактаў падрыхтоўкі і фінансавання такіх ваенізаваных фарміраванняў у Літве.

Выбар рэдакцыі

Жыллё

Аднапакаёвыя кватэры імкліва даражэюць

Аднапакаёвыя кватэры імкліва даражэюць

Прычына — даступныя крэдыты і ажыятажны попыт.

Культура

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Арганізатары і ўдзельнікі свята запэўніваюць — знайсці сабе адпачынак па душы зможа кожны.

Экалогія

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

Агульная плошча звалак у Беларусі займае каля 4 тысяч гектараў.