Вы тут

“Над Нёманам”. Новая кніга


“Над Нёманам”. Новая кніга

Вядомы кніжны праект “Беларускі кнігазбор” дапоўніўся 103-ім томам

У яго ўвайшлі дзве бадай галоўныя кнігі ў творчасці Элізы Ажэшкі — славуты раман “Над Нёманам” і навелістычны цыкл “Gloria Victis”. Знакава, што 832-старонкавы фаліянт выпушчаны акурат у 110-годдзе памяці пісьменніцы і ў 110-годдзе выхаду яе апошняга прыжыццёвага выдання, якім стала ў 1910-м кніга “Gloria Victis”, надрукаваная ў Вільні Вацлавам Макоўскім. Новая кніга ўбачыла свет у Выдавецкім доме “Беларуская навука” .

Нягледзячы на досыць вялікі аб’ём і ўжытае тут параўнанне з фаліянтам (гэта ад вялікай павагі), выданне мае ўсе тыя чыста “тэхнічныя” вартасці, якія вылучаюць менавіта добрую кнігу, прызначаную для чытання і перачытвання. Прынамсі, яна дакладна не з катэгорыі “юбілейнах цаглін”, якія прапісваюцца на паліцах і з іх не сыходзяць. Яна з тых, што вабяць і зручна кладуцца ў рукі. І не хутка з іх вызваляюцца: гэта ўжо гарантавана і сюжэтам, і якасцю пераклада.

Нагадаем чытачам, што раман “Над Нёманам” па-беларуску раней выходзіў — у 2003 годзе ў выдавецтве “Мастацкая літаратура”. Што да “Gloria Victis”, то яе выпуск можна назваць вяртаннем рарытэта. Пяць навел “Глорыі”, прысвечаных падзеям 1863 года, па-беларуску праходзілі толькі праз часопісныя публікацыі і паасобку, у розныя гады. На рускую мову яны перакладаліся, але гэтыя пераклады выходзілі досыць даўно і не ўсе. Беларускаму чытачу, такім чынам, прапануецца не толькі разгарнуць кнігу Элізы Ажэшкі, але ў многім яе для сябе адкрыць.

Пераклады ўсіх твораў кнігі на беларускую мову на высокім мастацкім узроўні, з захаваннем усёй прыгажосці стылю выкананы Анатолем Іванавічам Бутэвічам.

 

 

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Стральцам на гэтым тыдні не трэба пераацэньваць сваіх магчымасцяў.

Гандаль

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Напярэдадні Міжнароднага сімпозіума кандытараў эксперты расказалі аб планах і перспектывах кандытарскай галіны.

Сям'я і дэмаграфія

Святлана Клачкова: Чым больш дзяцей, тым больш любові

Святлана Клачкова: Чым больш дзяцей, тым больш любові

Як жа шматдзетная сям’я спраўляецца з хатнімі клопатамі?