Вы тут

Святлана Яскевіч

Святлана ЯСКЕВІЧ – спецыяльны карэспандэнт газеты «Звязда», працавала ў раённай, абласной газетах, цяпер – у старэйшай беларускай. Адзін выпадковы спадарожнік сказаў мне некалі: «Уважліва слухай чалавека, ён усё пра сябе раскажа». Люблю слухаць людзей, часам запісваю свае думкі і ўражанні ад пачутага.

23.04.2024

Рэха суседскай разборкі
0 198

Рэха суседскай разборкі

Не так даўно ў Брэсцкім раёне адбылося здарэнне, якое трапіла ў міліцэйскія зводкі. Пра выпадак тады паведамлялі, здаецца, усе мясцовыя СМІ, інфармацыя падавалася найбольш як суседскія разборкі. І сапраўды, падставай для здарэння, а дакладней, пажару стала непаразуменне паміж суседзямі. А вось прычынай...

Вядро ў калодзежы і літара ў прозвішчы. За кадрам адной камандзіроўкі
0 5034

Вядро ў калодзежы і літара ў прозвішчы. За кадрам адной камандзіроўкі

Гадоў колькі таму на тэлебачанні была рубрыка «За кадрам», у ёй карэспандэнты дзяліліся інфармацыяй, якая не ўваходзіла ў рэпартажы і іншыя перадачы. Часам яна выглядала забаўнай, іншы раз — павучальнай, а то і праблемнай. Вось і ў мяне пасля адной з камандзіровак шмат што засталося ў нататніку.

Пра белую сурвэтку і ружовага снегіра
0 3660

Пра белую сурвэтку і ружовага снегіра

Гэтым разам, калі сын складваў у скрынку толькі што знятыя з навагодняй ёлкі цацкі, не заўважыў, пэўна, што адна выпадкова закацілася ў кут, за вазон. Знайшла яе, калі прыбірала ў суботу. Гэта асаблівая цацка, ёй многа гадоў. Яна кардынальна адрозніваецца ад астатніх — кітайскіх шароў у адным стылі, якія дзеці купілі некалькі гадоў таму.  

Смутак трэцяй разнавіднасці
0 3169

Смутак трэцяй разнавіднасці

Яна так любіла гаварыць: «Смутак трэцяй разнавіднасці». Гэта азначала нейкі край, калі зусім дрэнна, маркотна і не відно ніякай перспектывы. Мая бабуля некалі вызначала падобны стан фразай: «Нібы апошняе ў печ укінуўшы». Але яна была самая вясёлая і аптымістычная з нас

Замкнула зямля свой яшчэ адзін круг...
0 3145

Замкнула зямля свой яшчэ адзін круг...

У канцы года звычайна падводзяць пэўныя вынікі, гавораць пра тое, якім быў год, што ён прынёс. Цяжкім выдаўся гэты год, непрадказальным, напружаным. Ніколі яшчэ з часоў Другой сусветнай вайны градус напружанасці ў міжнароднай абстаноўцы не быў такім высокім, ніколі не гаварылі пра вайну і мір так шмат. 

Паглядзі, як падае снег
0 2534

Паглядзі, як падае снег

Сімпатычная тэлевядучая перад прагнозам надвор'я нагадала бясспрэчны факт: «Калі б надвор'е не мянялася, дзевяць чалавек з дзесяці не ведалі б, з чаго пачынаць размову». Вось і я туды ж. Калі ўжо ўся краіна стамілася ад снежных заносаў і іншых капрызаў сёлетняй наравістай зімы, нарэшце і ў нас, у Брэсце, засыпала снегам.

Якога воўка баяцца?
0 1721

Якога воўка баяцца?

Гатую сняданак, слухаю па радыё бадзёрыя паведамленні сіноптыка пра паўсюднае снежнае покрыва тэрыторыі краіны ды ўсміхаюся пра сябе: «Не былі вы, даражэнькія, у Брэсце». У нас даўно злезлі рэшткі першага нясмелага снегу. За акном — звыклае маркотнае чарноцце.

Васьмімільярднаму жыхару Зямлі
0 1416

Васьмімільярднаму жыхару Зямлі

Кажуць, гэтымі днямі на планеце павінен паявіцца васьмімільярдны яе жыхар. А можа, ён ужо нарадзіўся? Як толькі прамільгнула тая інфармацыя, мяне адразу зацікавіла, як такое можна наогул падлічыць. Вядома, ёсць тэхналогіі, ёсць разумныя машыны, праводзяцца матэматычныя разлікі з адпаведнымі ўраўненнямі.

Успамінаючы маму
0 954

Успамінаючы маму

Апошнім часам часта сталі сніцца бацькі. Сяброўка кажа, што хутка асаблівы памінальны дзень — Дзмітраўская бацькоўская субота, трэба аднесці запіскі ў царкву, а лепей схадзіць на службу. Яно так. Але ўспамінаць бацькоў варта не толькі ў спецыяльныя дні. Ды і ўспаміны, як правіла, нас не пытаюцца, калі прыходзіць.

Апошні дзень бабінага лета
0 1029

Апошні дзень бабінага лета

У панядзелак пад вечар выпала ехаць па прыгожай дарозе, яе з абодвух бакоў акаляе лясны масіў. І якая там была прыгажосць! У пэўныя моманты аж сэрца заходзілася ад яркай сонечнай урачыстасці стракатай лістоты і сасновай зелені, асаблівай яснасці паветра, што бывае толькі ў такія асеннія дні.

Яблычны сок
0 577

Яблычны сок

Гісторыя накшталт: знарок не прыдумаеш. Суседзі па вясковым доме сабраліся ціснуць сок. Яблыкаў сёлета нарасло, як ніколі. Уся трава ў садзе ўсланая імі, нібы дываном. Падаюць, прападаюць. Рашылі вось соку на зіму нарыхтаваць. Антаніна Пятроўна зранку прыгатавала слоікі, выварку для кіпячэння соку, іншы посуд. 

0 952

Падарунак лёсу

«Як жа хутка ўсё мяняецца!» — гэтыя словы апошнімі тыднямі давялося чуць безліч разоў і вымаўляць самой, асабліва калі не паспяваеш мяняць прадметы гардэробу на больш цёплыя. Здавалася б, вось толькі нядаўна, у апошнія дні жніўня, падчас камандзіроўкі на палях гаспадаркі аднаго з раёнаў мы ледзь не з ног валіліся ад спёкі, а ў нумары гасцініцы давялося насцеж адчыняць акно і дзверы.

Хто вінаваты і што рабіць?
0 1070

Хто вінаваты і што рабіць?

Не, з гэтым сапраўды нешта трэба рабіць. Нахабныя тэлефонныя прайдзісветы ўжо перайшлі ўсе межы магчымага ў чалавечым існаванні наогул. Б'юць па самым балючым, бяруць у распрацоўку зусім пажылых людзей, уводзяць іх у стан стрэсу з усімі верагоднымі наступствамі і выманьваюць зберажэнні.  

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.