Гэтыя нататкі спачатку хацела назваць нешта накшталт «Радкі ненапісанага артыкула». Але ж пра гераіню радкоў — у канцы. Цяпер хачу сказаць і пра іншых жанчын, якіх, хоць і з пэўнай нацяжкай, можна аб’яднаць у адну тэму.
Прачытала заклік Алены Ляўковіч прачынацца ад зімовай спячкі насустрач вясне і ўсміхнулася: вам, мінчанам, якраз вясну гукаць! У вас там яшчэ снег ляжыць, а пад снегам — дзе-нідзе лёд. А ў нас тут...
Раніцай панядзелка на Брэст абрынуўся моцны дождж з градам, у нейкі момант не надта гучна, але даволі выразна загрымела. Суседка, з якой сутыкнуліся вечарам у пад’ездзе, спытала, ці чула я грымоту. І, атрымаўшы станоўчы адказ, завойкала: «Гэта ж не нармальна, каб пятага лютага — ды гром».
«З гадамі толькі тое і робіш, здаецца, што прыбіраеш ёлку ды разбіраеш», — радок калегі Валянціны Доўнар запаў у душу яшчэ тады, як ёлку збіраліся ставіць, і вось зноў узнік у памяці, як давялося яе разбіраць. Здавалася б, звычайная справа, найлепшая ілюстрацыя адвечнай мудрасці, што ўсё на свеце праходзіць: ёлка пастаяла, трэба яе выкінуць.
Зараз ізноў загаварылі пра пільную патрэбу не страціць вёску, захаваць яе, не згубіць спрадвечны вясковы ўклад жыцця, які заўсёды служыў захавальнікам звычаяў, традыцый, а значыць, культурнага кода народа. На гэты раз пасыл ідзе з самага высокага ўзроўню, але ж названая тэма перыядычна ўзнікае ў СМІ, сацсетках...
Кінула вокам на ранейшыя тэксты сваёй калонкі і заўважыла, што ўсталёўваецца своеасаблівы звычай ў канцы года згадваць памятныя сустрэчы, цікавых альбо неардынарных герояў, з якімі звялі журналісцкія дарогі за мінулыя 12 месяцаў. Думаю, гэта не горшая традыцыя, і няма ніякай нагоды яе парушаць.
Учора выйшла з крамы і стала сведкай па цяперашнім часе зусім не тыповай карціны. Наперадзе крочылі бацька з сынам, яны выйшлі з гандлёвага пункта літаральна за некалькі крокаў раней. Тата зусім маладзенькі, што таксама цяпер рэдкасць.
Патэлефанавала чытачка з Мінска. Ірына Сцяпанаўна вельмі хвалявалася, асабліва на пачатку нашай размовы. Дзякавала за матэрыял «Мама, я вярнуўся». Казала, што чытала яго разам з суседкай па лесвічнай пляцоўцы.
Гэта гісторыя пачыналася амаль што камічна. Вам, шаноўныя чытачы, думаю, таксама тэлефанавалі рознага кшталту зладзеі. Не раз яны набіралі і мне. Калі званок ідзе на месенджар, звычайна нават не адказваю. Але аднойчы раздаецца званок на мабільны, на экране бачу незнаёмы маскоўскі нумар. Варта сказаць, што на той момант была зусім не ў гуморы. У рашучай упэўненасці, што на лініі чарговы махляр, раблю глыбокі ўздых, каб, не асабліва выбіраючы словы і выразы, сказаць усё, што думаю...
Нядаўна давялося паўдзельнічаць у галоўным беларускім восеньскім квэсце. Ну вы здагадаліся, відаць, што гаворка ідзе пра капанне бульбы. Трэба было дапамагчы сястры ўбраць яе дзялянку ў чатыры «соткі» і тым самым зарабіць сабе бульбы на зіму. Яны ўжо шмат гадоў садзяць менавіта столькі ды забяспечваюць другім хлебам чатыры сям'і, яшчэ і застаецца.
Нават і не верыцца, што заўтра апошні дзень лета. Здаецца, толькі ўчора ўвабралася ў сілу вясна, усё навокал было ўрачыста-зялёным, як на аграсядзібе «Паветра» ў Драгічынскім раёне, якую давялося наведаць у маі.
Новы тэлевядучы прагнозу надвор’я тэлерадыёкампаніі «Брэст» Багдан Завіруха стаў сапраўднай сенсацыяй месяца. Ён прыгожы, ветлівы, бездакорна стылёвы, валодае пачуццём гумару, вядзе праграму абсалютна без памылак і агрэхаў. Але ён... не чалавек.
Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.
Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».