Вы тут

Кухараў расказаў, калі ў Мінску завершыцца рэканструкцыя кінатэатраў «Победа» і «Москва»


Рэканструкцыю кінатэатра «Победа» у Мінску плануюць завяршыць да 3 ліпеня, кінатэатра «Москва» — да канца года. Аб гэтым расказаў на сустрэчы з навучэнцамі і выкладчыкамі Лінгвагуманітарнага каледжа МДЛУ старшыня Мінгарвыканкама Уладзімір Кухараў, перадае БелТА.


Уладзімір Кухараў расказаў, што ў кінатэатрах усталююць новае абсталяванне, будуць створаны камфортныя ўмовы для адпачынку. Таксама там адкрыюцца кропкі грамадскага харчавання.

Акрамя таго, у горадзе плануецца ствараць новыя пляцоўкі, дзе маглі б збірацца маладыя людзі, праводзіць мерапрыемствы па інтарэсах. Цяпер разглядаюцца такія прапановы.

Месцам прыцягнення моладзі стане і стадыён «Трактар», які знаходзіцца на рэканструкцыі. Пасля адкрыцця спартыўнага аб’екта там рэгулярна будуць праводзіцца забаўляльныя праграмы з запрашэннем дыджэяў, папулярных маладых артыстаў.

Асобнае памяшканне выдзелена як каворкінг – сучасная прастора для сумеснай работы, творчасці і абмеркаванняў.

Развіваецца спартыўная інфраструктура, пашыраецца сетка веладарожак, добраўпарадкоўваюцца зялёныя зоны. У прыватнасці, летам завяршаецца будаўніцтва другой чаргі парка Уга Чавеса, дзе запрацуюць атракцыёны.

На сустрэчы навучэнцы і педагогі задавалі пытанні, якія датычацца міжнароднага супрацоўніцтва, добраўпарадкавання, работы УНС, экалогіі, магчымасці ўдзелу ў гарадскіх праектах.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Летась зафіксавана зніжэнне колькасці выпадкаў гібелі на вытворчасці. 

Грамадства

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

З пачатку года атракцыёны праверылі 43 разы.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.