Вы тут

Самалёт «Белавія» Мінск — Дубай прызямліўся на запасным аэрадроме


З-за наступстваў ліўняў у Аб’яднаных Арабскіх Эміратах, рэйс «Белавія» B2 717 Мінск — Дубай здзейсніў вымушаную пасадку ў эміраце Фуджайра, паведамілі ў прэс-службе авіякампаніі.


Борт авіякампаніі вылецеў з Нацыянальнага аэрапорта Мінск згодна з раскладам. Аднак пасля працяглага знаходжання ў зоне чакання Міжнароднага аэрапорта Дубай самалёт быў накіраваны службамі КПР (кіраванне паветраным рухам) на запасны аэрадром.

На дадзены момант паветранае судна знаходзіцца ў эміраце Фуджэйра, прыкладна ў 100 км ад пункта прызначэння, і чакае дазволу ад аэрапорта Дубая на прылёт і пасадку.

Зыходзячы з сітуацыі, час вылету зваротнага рэйса B2 718 Дубай — Мінск таксама адкладаецца.

Прадстаўнік авіякампаніі «Белавія» у ААЭ знаходзіцца на сувязі з экіпажам борта ў Фуджэйры, а таксама з пасажырамі, якія чакаюць вылету ў Мінск.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Летась зафіксавана зніжэнне колькасці выпадкаў гібелі на вытворчасці. 

Грамадства

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

З пачатку года атракцыёны праверылі 43 разы.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.