У Нацыянальным аэрапорце Мінск пачынаецца рэалізацыя праекта «Часовая плоскасная аўтамабільная стаянка на прылеглай тэрыторыі Нацыянальнага аэрапорта Мінск». Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе паветранай авіягавані.
У сувязі з перадачай часткі тэрыторыі аўтастаянкі Р3 пад будпляцоўку асноўная частка гэтай аўтастаянкі будзе зачынена. Цяпер арганізавана рэзервовая зона стаянкі Р3 для размяшчэння аўтамабіляў.
У аэрапорце звяртаюць увагу, што пункты ўезду і выезду з тэрыторыі закрытай часткі аўтастаянкі Р3 перанесены і размешчаны на тэрыторыі рэзервовай зоны. Яна размешчана за левым крылом будынка аэравакзальнага комплексу (200 м направа ад уваходу на аўтастаянку).
Акрамя рэзервовай зоны аўтастаянкі Р3 можна карыстацца паслугамі платных стаянак Р1 або Р2.
У сувязі з абмежаваннем месцаў-стаянак рэкамендуецца прыбываць у аэрапорт на грамадскім транспарце ці таксі.
Летась зафіксавана зніжэнне колькасці выпадкаў гібелі на вытворчасці.
Карэспандэнты «Звязды» пабачылі, як праходзяць рэпетыцыі.
Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.