Вы тут

Бясплатнае катанне на каруселях у свята 1 Мая арганізуюць прафсаюзы ў Магілёве


Бясплатнае катанне на каруселях будзе арганізавана ў Дзень працы ў Магілёве. Ініцыятыва стане часткай традыцыйнай акцыі «Прафсаюзы — дзецям», расказаў старшыня абласнога аб’яднання прафсаюзаў Уладзімір Цумараў, паведамляе БелТА.


Бясплатныя катанні пройдуць адразу на дзвюх пляцоўках. У гарадскім парку Падніколле з 10.00 да 15.00 дзеці змогуць паскакаць на батутах, а ў парку атракцыёнаў на Пушкінскім праспекце з 11.00 да 14.00 — пабываць на самых папулярных каруселях «Трамплін», «Рамонак» і «Лебядзі». Узроставыя абмежаванні будуць дзейнічаць у адпаведнасці з правіламі карыстання атракцыёнамі.

Паводле слоў Уладзіміра Цумарава, з году ў год рабіць вялікае свята для дзяцей і іх бацькоў стала для прафсаюзаў добрай першамайскай традыцыяй.

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Летась зафіксавана зніжэнне колькасці выпадкаў гібелі на вытворчасці. 

Грамадства

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

З пачатку года атракцыёны праверылі 43 разы.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.