Вы тут

Мінчанку затрымалі за распаўсюджванне парнаграфіі


Супрацоўнікі Маскоўскага РУУС сталіцы за распаўсюджванне парнаграфічных матэрыялаў затрымалі 43-гадовую мінчанку. Аб гэтым паведамілі ў ГУУС Мінгарвыканкама.


Было ўстаноўлена, што фігурантка на спецыялізаванай пляцоўцы і ў тэлеграм-канале за грошы размяшчала фатаграфіі і відэа парнаграфічнага зместу. Жанчына ў сетцы шукала жадаючых набыць адпаведны кантэнт, пасля чаго перадавала атрыманыя «заказы» дзяўчатам, якія іх выконвалі.

Таксама мінчанка з мэтай прасоўвання кантэнту самастойна распрацоўвала сцэнарыі і прыдумляла сюжэты парнаграфічных сцэн. За свае паслугі фігурантка брала пэўны працэнт. Пазней яна уцягнула і іншых саўдзельнікаў — 17-гадовага навучэнца каледжа і яго 19-гадовую знаёмую, якія таксама былі затрыманыя аператыўнікамі.

Вядома, што жанчына спраўна вяла бухгалтэрыю, дзе адзначала атрыманы ў выніку незаконнай дзейнасці даход, а таксама выплачваную персаналу «заработную плату».

У дачыненні да фігурантаў распачата крымінальная справа за распаўсюджванне парнаграфічных матэрыялаў, учыненае групай асоб.

Прэв’ю: з адкрытых крыніц

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Летась зафіксавана зніжэнне колькасці выпадкаў гібелі на вытворчасці. 

Грамадства

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

З пачатку года атракцыёны праверылі 43 разы.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.