Вы тут

Лукашэнка: Адкрыты дыялог і ўзаемавыгаднае супрацоўніцтва паміж Мінскам і Дамаскам будуць паглыбляцца


Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Сірыйскай Арабскай Рэспублікі Башара Асада і сірыйскі народ з Днём эвакуацыі — сімвалам незалежнасці і суверэнітэту гэтай краіны. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.


«Працяглы час жыхары вашай дзяржавы мужна супрацьстаяць несправядліваму знешняму націску і пагрозе распаўсюджвання тэрарызму ў краіне і ва ўсім рэгіёне Блізкага Усходу, — адзначыў кіраўнік дзяржавы. — Шчыра ўпэўнены, што сірыйцам пад сілу пераадолець існуючыя цяжкасці і выйсці на шлях адраджэння рэспублікі. А мы ў сваю чаргу працягнем падтрымліваць брацкую Сірыю для дасягнення міру, стабільнасці і росквіту».

Прэзідэнт Беларусі перакананы: «Устаноўленыя паміж Мінскам і Дамаскам сувязі, якія традыцыйна характарызуюць адкрыты дыялог і ўзаемавыгаднае супрацоўніцтва, будуць і ў далейшым паглыбляцца».

Аляксандр Лукашэнка пажадаў Прэзідэнту Сірыі моцнага здароўя і плённай дзейнасці, а дружалюбнаму народу Сірыі — згоды і дабрабыту.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Летась зафіксавана зніжэнне колькасці выпадкаў гібелі на вытворчасці. 

Грамадства

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

З пачатку года атракцыёны праверылі 43 разы.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.