Вы тут

Дарожную разметку ў ноч на 17 красавіка нанясуць на 11 участках у Мінску


Дарожную разметку ў ноч на 17 красавіка нанясуць на 11 участках сталічнай вулічна-дарожнай сеткі і паблізу ад устаноў адукацыі аднаго раёна Мінска. Аб гэтым паведамілі ва УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.


Паводле інфармацыі КУП «СМЭП Мінгарвыканкама», у ноч з 16 на 17 красавіка плануецца нанясенне дарожнай разметкі на праспектах Незалежнасці (ад вул. Каліноўскага да мяжы горада), Дзяржынскага (ад вул. Ясеніна да мяжы горада) і на двух участках праспекта Газеты «Звязда». (ад вул.Алібегава да пр.Незалежнасці і ад вул.Алібегава да вул.Голубева), а таксама на вуліцах Багдановіча (ад вул.Няміга да пр.Машэрава), Ціміразева, Філімонава (ад вул.Кедышкі да пр.Незалежнасці) , Леніна (ад вул.Інтэрнацыянальнай да пр.Пераможцаў), Інтэрнацыянальнай, Чырвонаармейскай і Даўгабродскай.

Дарожная разметка сённяшняй ноччу таксама з’явіцца паблізу ад устаноў адукацыі Партызанскага раёна сталіцы.

Дзяржаўтаінспекцыя рэкамендуе аўтамабілістам улічваць інфармацыю пры выбары маршруту руху і быць уважлівымі на гэтых участках дарог.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Летась зафіксавана зніжэнне колькасці выпадкаў гібелі на вытворчасці. 

Грамадства

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

З пачатку года атракцыёны праверылі 43 разы.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.