Вы тут

Дэпутаты парламента прынялі заяву ў сувязі з Міжнародным днём помнікаў і гістарычных мясцін


Савет Палаты Прадстаўнікоў прыняў заяву ў сувязі з Міжнародным днём помнікаў і гістарычных мясцін, перадае БелТА.


Як адзначыў старшыня Пастаяннай камісіі па міжнародных справах Палаты прадстаўнікоў Сяргей Рачкоў, гэта вельмі важны дзень, які нагадвае дзяржавам аб неабходнасці выконваць свае міжнародныя абавязацельствы, звязаныя з захаваннем помнікаў.

«У Рэспубліцы Беларусь гэтай рабоце ўдзяляецца вялікая ўвага, праводзіцца шматпланавая дзейнасць, — адзначыў парламентарый. — Усяму свету вядомы нашы мемарыяльныя комплексы „Брэсцкая крэпасць-герой“, „Курган Славы“. Мы не толькі беражліва захоўваем гэтыя помнікі, але і ўзводзім новыя аб’екты. Сярод іх Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны ў Мінску, „Азарычы“ і шэраг іншых мемарыяльных комплексаў савецкіх воінаў, якія вызвалялі гэтыя краіны ад нацызму. Мы з гэтым катэгарычна не згодныя, рашуча асуджаем такую палітыку шэрагу еўрапейскіх дзяржаў».

«Мы заклікаем парламентарыяў, міжнародную супольнасць — ЮНЕСКА, Арганізацыю Аб’яднаных Нацый — уздзейнічаць на еўрапейскія структуры, прадухіліць знос і знішчэнне помнікаў, звязаных з гераізмам савецкага народа, — падкрэсліў Сяргей Рачкоў. — Спадзяемся, што нашу заяву, наш заклік будзе пачуты. Мы плануем накіраваць гэтую заяву ў сродкі масавай інфармацыі, Еўрапейскі парламент, парламенты еўрапейскіх краін, ЮНЕСКА і іншыя міжнародныя парламенцкія структуры».

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Летась зафіксавана зніжэнне колькасці выпадкаў гібелі на вытворчасці. 

Грамадства

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

З пачатку года атракцыёны праверылі 43 разы.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.