Вы тут

Лукашэнка: Калі губернатары разлічваюць на імпартную тэхніку, ад гэтых фантазій рэкамендую адмовіцца


Беларускія машынабудаўнікі могуць забяспечыць усе патрэбнасці вёскі ў тэхніцы. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на нарадзе аб развіцці вёскі і павышэнні эфектыўнасці аграрнай галіны, перадае БелТА.


«Калі нехта з губернатараў разлічвае закрыць свае патрэбнасці імпартнай тэхнікай, то ад гэтых фантазій рэкамендую адмовіцца. Ад слова "зусім". Нядаўна гэта мы дэталёва абмяркоўвалі на нарадзе па прамысловасці. І не трэба гаварыць, што імпартнае лепшае, чым наша. Асабліва сёння», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.Фота БелТА

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што любая тэхніка можа выходзіць са строю, аднак абслугоўванне айчынных машын забяспечана на вельмі высокім узроўні.

«Беларускія машынабудаўнікі могуць забяспечыць усе вашы патрэбнасці, тым больш у кааперацыі з расіянамі. Але пара асучасніць машынна-трактарны парк краіны. Сёння аграрыі (і не толькі айчынныя) маюць патрэбу ў тэхніцы з высокай прапускной здольнасцю, больш магутных трактарах, камбайнах, кормараздатчыках і гэтак далей», — звярнуў увагу Прэзідэнт.

Ён даручыў актуалізаваць праграмныя задачы і забяспечыць выпуск поўнага шлейфа высокаэфектыўных машын. Адначасова, паводле яго слоў, трэба рыхтаваць механізатарскія кадры для работы на гэтай няпростай тэхніцы.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Летась зафіксавана зніжэнне колькасці выпадкаў гібелі на вытворчасці. 

Грамадства

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

З пачатку года атракцыёны праверылі 43 разы.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.