Гандбалісткі жаночай зборнай Беларусі правядуць сёння першы з двух таварыскіх матчаў з камандай Расіі ў Астрахані, паведамляе БелТА.
Пасля двухтыднёвага вучэбна-трэніровачнага збору, які праходзіў у «Стайках», галоўны трэнер беларускай дружыны Валерый Пяўніцкі ўключыў у выязны склад 17 гандбалістак:
варатары — Юлія Кунцэвіч («Лада», Тальяці, Расія), Анастасія Макаранка («Гомель»), Юлія Грацкевіч («Растоў-Дон», Расія);
палявыя гульцы — Ганна Рабчанка («Гараднічанка», Гродна), Ульяна Петрачкова, Юлія Іванчыкава, Яна Сотнікава, Дар’я Вакуліч (усе — «БНТУ-БелАЗ», Мінская вобласць), Анастасія Сівуха («Астраханачка», Астрахань, Расія), Дар’я Аўдошка («Зорка», Звянігарад, Расія), Аліна Кішко («Растоў-Дон», Расія), Анастасія Кулак (ЦСКА, Масква, Расія), Ірына Мокат («Лада», Тальяці, Расія), Дыяна Супруновіч, Варвара Саўкіна, Алена Данілевіч, Ульяна Ярмольчык (усе — «Гомель»).
Сённяшняя і заўтрашняя сустрэчы пройдуць на пляцоўцы астраханскага спарткомплексу «Зорны». Тэлеканал «Беларусь 5» правядзе трансляцыі абодвух матчаў.
Летась зафіксавана зніжэнне колькасці выпадкаў гібелі на вытворчасці.
Карэспандэнты «Звязды» пабачылі, як праходзяць рэпетыцыі.
Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.