Вы тут

Сітуацыю на спажывецкім рынку абмеркавалі на нарадзе ў МАРГ


Пытанні бягучай сітуацыі на спажывецкім рынку абмеркавалі на нарадзе ў МАРГ, паведамляе БелТА са спасылкай на прэс-службу ведамства.


Фота БелТА

Пад кіраўніцтвам міністра антыманапольнага рэгулявання і гандлю Аляксея Багданава адбылася рабочая нарада ў фармаце відэа-канферэнц-сувязі з удзелам прадстаўнікоў верхняй і ніжняй палат парламента, Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, Белкаапсаюза, аблвыканкамаў, Мінгарвыканкама, тэрытарыяльных упраўленняў МАРГ.

У рамках парадку дня ўдзельнікі абмеркавалі пытанні бягучай сітуацыі на спажывецкім рынку, расходавання стабілізацыйных фондаў міжсезоннага перыяду, забеспячэння шырокага асартыменту тавараў, у тым ліку напярэдадні майскіх святаў, прадстаўленасці айчынных тавараў на паліцах магазінаў. Акрамя таго, размова ішла аб выніках праведзеных маніторынгаў дыскаўнтэраў і магазінаў нізкіх цэн, а таксама правядзенні Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі ў Віцебску і падрыхтоўцы да 100-годдзя ўтварэння органаў гандлю.

Па выніках нарады дадзены адпаведныя даручэнні аб працягу работы па вышэйназваных і іншых напрамках.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Летась зафіксавана зніжэнне колькасці выпадкаў гібелі на вытворчасці. 

Грамадства

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

З пачатку года атракцыёны праверылі 43 разы.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.