Вы тут

У Мінэканомікі скарэкціравалі прагнозныя індэксы кошту будаўніча-мантажных работ


Пастановай Міністэрства эканомікі ад 28 сакавіка 2024 года нумар 4 унесены змяненні ў пастанову ведамства ад 19 красавіка 2023 года нумар 5 «Аб зацвярджэнні прагнозных індэксаў кошту будаўніча-мантажных работ, абсталявання і іншых затрат», паведамляе БелТА са спасылкай на Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.


Фота БелТА

Прававым актам устаноўлены наступныя памеры прагнозных індэксаў кошту: будаўніча-мантажных работ на 2025 год — 108,6 працэнта, а на 2026 год — 108,0 працэнта; абсталявання на 2024 год — 105,7 працэнта, на 2025 год — 104,5 працэнта, на 2026 год — 104,2 працэнта; іншых затрат на 2024 год — 114,0 працэнта, на 2025 год — 113,3 працэнта, на 2026 год — 112,8 працэнта.

Пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Летась зафіксавана зніжэнне колькасці выпадкаў гібелі на вытворчасці. 

Грамадства

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

З пачатку года атракцыёны праверылі 43 разы.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.