Вы тут

Сезон здабычы торфу стартаваў у Беларусі


У Беларусі стартаваў сезон здабычы торфу. Пра гэта паведамляе БелТА са спасылкай на Міністэрства энергетыкі.


Фота БелТА

«Здабычу торфу пачалі торфабрыкетныя заводы «Ляхавіцкі», «Туршоўка», УП «Брэстаблгаз». Па дадзеных на 15 красавіка, імі здабыта першыя 8 тыс. т торфу. Плануецца, што з паляпшэннем умоў надвор’я работы па торфаздабычы паэтапна разгорнуты і іншыя прадпрыемствы тарфяной прамысловасці — усяго іх у сістэме Мінэнерга 17. Да пачатку сезона торфазаводы цалкам укамплектаваныя тэхнікай, створаныя неабходныя запасы паліва, на дзеючых тарфяных палях праведзеныя балотна-падрыхтоўчыя работы», — распавялі ў прэс-службе.

У 2024 годзе перад арганізацыямі галіны стаіць задача па здабычы каля 2 млн т торфу, з якіх будзе выраблена амаль 1 млн т прадукцыі паліўнага і больш за 140 тыс.т нятопліўнага прызначэння.

Прадукцыя торфабрыкетных заводаў адгружаецца арганізацыям ЖКГ, цэментнай прамысловасці, насельніцтву, запатрабавана ў аграпрамысловым комплексе, лясной гаспадарцы, пастаўляецца на экспарт. Беларусь займае першае месца ў свеце па аб’ёмах вытворчасці тарфяных брыкетаў.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Летась зафіксавана зніжэнне колькасці выпадкаў гібелі на вытворчасці. 

Грамадства

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

З пачатку года атракцыёны праверылі 43 разы.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.