Вы тут

Шукала незачыненыя дзверы і выкрадала рэчы: у Мінску затрымалі зламысніцу


Сталічныя праваахоўнікі затрымалі зладзейку, якая наўгад торгала за ручкі ўваходных дзвярэй чужых кватэр і дамоў, пранікала так у памяшканні і ўчыняла крадзяжы. Цікава, што гаспадары ў момант злачынства знаходзіліся дамы. Аб гэтым паведамілі ў ГУУС Мінгарвыканкама.


У Маскоўскае РУУС сталіцы звярнулася мінчанка, з кватэры якой была выкрадзена жаночая сумка.

Супрацоўнікі крымінальнага вышуку ўстанавілі, што да крадзяжу мае дачыненне 38-гадовая жыхарка Мінскай вобласці. У пад’ездзе жанчына націскала на ручкі выпадковых кватэр, пакуль на другім паверсе адна з дзвярэй не аказалася незачыненай. Не знайшоўшы нічога каштоўнага ў выкрадзенай торбе, зламысніца пазбавілася ад чужой рэчы.

Аператыўнікі затрымалі злачынцу з доказамі злачынства адразу пасля ўчынення чарговага крадзяжу: яна праз адчыненыя дзверы ўвайшла ў дом у прыватным сектары і выкрала скрутак, які ляжаў на кухні і ў якім знаходзілася Br2 тыс. і $100. Гэтая сума канфіскавана і будзе вернута ўладальніцы.

Падчас абодвух крадзяжоў гаспадыні рэчаў знаходзіліся дома, аднак не заўважылі прыходу зламысніцы. Вядома, што такім жа спосабам «ручачніца» учыніла крадзеж у Брэсцкай вобласці, і раней ужо была судзімая за аналагічнае злачынства.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Летась зафіксавана зніжэнне колькасці выпадкаў гібелі на вытворчасці. 

Грамадства

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

З пачатку года атракцыёны праверылі 43 разы.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.