Вы тут

Алейнік перадаў Прэзідэнту Алжыра пасланне ад Лукашэнкі з прапановамі па развіцці супрацоўніцтва


Міністра замежных спраў Беларусі Сяргея Алейніка 14 красавіка падчас яго афіцыйнага візіту ў Алжыр прыняў Прэзідэнт гэтай краіны Абдэльмаджыд Тэббун. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.


Кіраўніку алжырскай дзяржавы перададзена пасланне Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі з канкрэтнымі прапановамі па развіццю двухбаковага супрацоўніцтва.

Бакі канстатавалі канструктыўны характар беларуска-алжырскіх адносін і супадзенне пазіцый дзвюх краін па большасці актуальных міжнародных пытанняў, у тым ліку аб прызнанні разнастайнасці шляхоў развіцця незалежных дзяржаў.

Абмеркаваны шэраг тэм двухбаковага супрацоўніцтва і праекты вытворча-тэхнічнай кааперацыі. Асобна закранута праблематыка ўзаемадзеяння ў сферах адукацыі, навукі, тэхналогій, аховы здароўя і турызму. Асабліва падкрэслена неабходнасць далейшай актывізацыі ўсяго спектра кантактаў, у тым ліку абмены візітамі на вышэйшым і высокім узроўнях.

Прэв’ю: МЗС

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Летась зафіксавана зніжэнне колькасці выпадкаў гібелі на вытворчасці. 

Грамадства

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

З пачатку года атракцыёны праверылі 43 разы.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.