Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў ваеннаслужачых і ветэранаў войскаў супрацьпаветранай абароны з прафесійным святам — Днём войскаў СПА, паведамляе прэс-служба беларускага лідара.
Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу на ўсё большую ролю і значэнне войскаў СПА, іх аснашчэнне самай сучаснай тэхнікай і ўзбраеннем. Гэтыя войскі дэманструюць выдатную палявую вывучку ў ходзе мерапрыемстваў аператыўнай і баявой падрыхтоўкі, канстатаваў Прэзідэнт. А галоўнымі якасцямі для воінаў СПА былі і застаюцца высокі прафесіяналізм, гонар, доблесць і мужнасць, якія даюць магчымасць аператыўна і якасна вырашаць самыя складаныя задачы па абароне паветраных рубяжоў Айчыны.
«Перакананы, што вы і далей, прадаўжаючы слаўныя традыцыі ветэранаў і застаючыся ўзорам вернасці прысязе і воінскаму абавязку, зробіце ўсё, каб над нашай краінай заўсёды было чыстае неба», — гаворыцца ў віншаванні.
Аляксандр Лукашэнка падзякаваў ваеннаслужачым і ветэранам войскаў СПА за службу і пажадаў ім моцнага здароўя, міру, дабра і новых дасягненняў у ратнай працы на карысць Беларусі.
Летась зафіксавана зніжэнне колькасці выпадкаў гібелі на вытворчасці.
Карэспандэнты «Звязды» пабачылі, як праходзяць рэпетыцыі.
Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.