Вы тут

Кіраўнік «АМКАДОРа» распавёў аб планах па пастаўцы тэхнікі


Генеральны дырэктар ААТ «АМКАДОР» — кіруючая кампанія холдынгу» Андрэй Яроцкі расказаў журналістам аб планах па пастаўцы тэхнікі на семінары-нарадзе прадпрыемстваў меліярацыйных сістэм Беларусі, перадае БелТА.


«Мы зараз адпрацоўваем пастаўку тэхнікі ў Нікарагуа. Там зараз знаходзіцца намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта. І ў нас адпрацаваны кантракт на пастаўку 260 адзінак дарожна-будаўнічай тэхнікі ў гэту краіну. І вось якраз па выніках візіту павінна быць ужо дасягнута канкрэтная дамоўленасць па рэалізацыі гэтага кантракту», — сказаў Андрэй Яроцкі.

Паводле яго слоў, прапрацоўваюцца і пастаўкі больш як 80 адзінак тэхнікі ў Зімбабвэ. «Таксама Экватарыяльная Гвінея зацікаўлена ў нашых машынах лесапрамысловага комплексу. Ідзе адпрацоўка кантрактаў, і мы спадзяёмся, што ў гэтым годзе першыя пастаўкі машын у Экватарыяльную Гвінею, Зімбабвэ і Нікарагуа адбудуцца», — адзначыў гендырэктар.

Сёння прайшоў семінар-нарада прадпрыемстваў меліярацыйных сістэм Беларусі з дэманстрацыяй магчымасцей тэхнікі холдынгу «АМКАДОР». Падчас мерапрыемства была прадэманстравана праца меліярацыйных машын «АМКАДОР» у рэальных умовах эксплуатацыі: бульдозер гусенічны AMKODOR DC201LGP, траншэякапальнік AMKODOR XT15CD1, гусенічныя экскаватары AMKODOR XC231LC і AMKODOR XC550LC AMKODOR US303D, а таксама універсальныя пагрузчыкі і іншыя спецыяльныя машыны. На выставачнай пляцоўцы былі прадстаўлены больш за 20 мадэляў спецыяльных машын «АМКАДОР», уключаючы навінкі, якія сышлі з канвеера ў студзені — сакавіку 2024 года.

Холдынг «АМКАДОР» — адзін з вядучых вытворцаў самага шырокага мадэльнага рада сучаснай высокапрадукцыйнай спецыяльнай тэхнікі для ўсіх галін эканомікі. Толькі за 2023 год створана 11 новых мадэлей спецыяльных і сельскагаспадарчых машын. Асвоена вытворчасць мастоў, маніпулятараў, харвестэрных галовак, сістэм кіравання і іншых камплектуючых для дасягнення максімальнай уласнай лакалізацыі машын. «АМКАДОР» — адзіны ў Беларусі вытворца меліярацыйных машын і аднакаўшовых гідраўлічных экскаватараў на гусенічным і колавым ходзе.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Летась зафіксавана зніжэнне колькасці выпадкаў гібелі на вытворчасці. 

Грамадства

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

З пачатку года атракцыёны праверылі 43 разы.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.