Вы тут

«Мінчанка» з перамогі стартавала ў плэй-оф чэмпіянату Беларусі па валейболе


У чэмпіянаце Беларусі па валейболе сярод жаночых каманд сезона-2023/24 стартавала паўфінальная стадыя плей-оф, паведамляе БелТА.


Пуцёўкі ў паўфінал турніру раней заваявалі брэсцкае «Прыбужжа», гродзенскі «Камунальнік-ДРГУ», а таксама «Камунальнік» з Магілёва, якія занялі першае, другое і трэцяе месцы па выніках рэгулярнага чэмпіянату. Наўпрост у лік паўфіналістак трапілі дзеючыя чэмпіёнкі краіны з «Мінчанкі», якія ў гэтым сезоне выступалі ў розыгрышы жаночай расійскай Суперлігі.

Абарону нацыянальнага тытула сталічныя дзяўчаты пачалі з дамашняй гульні супраць магілёўскіх валейбалістак. Першы матч серыі да трох перамог скончыўся ўпэўненай перамогай «Мінчанкі» з лікам 3:0 (25:13, 25:19, 25:16). Наступны паядынак паміж камандамі адбудзецца заўтра таксама ў Палацы спорту «Уручча». Другую паўфінальную пару склалі «Прыбужжа» і «Камунальнік-ДРГУ», гэтае супрацьстаянне стартуе 13 красавіка ў Брэсце.

Яшчэ чатыры жаночыя каманды, якім у «гладкім» сезоне не ўдалося выйсці ў плэй-оф, будуць аспрэчваць месцы з пятага па восьмае. У кругавым турніры згуляюць «Жамчужына Палесся» з Мазыра, сталічныя РГУАР-2008 і «Мінчанка-2», а таксама баранавіцкі «Атлант».

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Летась зафіксавана зніжэнне колькасці выпадкаў гібелі на вытворчасці. 

Грамадства

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

З пачатку года атракцыёны праверылі 43 разы.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.