Вы тут

Качанава: Апора на традыцыі, гісторыка-культурная і духоўная спадчына дазваляе народу захаваць сябе


Апора на традыцыі, гісторыка-культурная і духоўная спадчына дазваляе народу захаваць сябе. Аб гэтым заявіла старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава на заключным пасяджэнні 11-й сесіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу сёмага склікання, перадае БелТА.


«У сучасных рэаліях, калі Беларусь знаходзіцца пад жорсткім ціскам выклікаў сучаснасці, калі пад ударам апынулася сама сутнасць цывілізацыі, калі вырашаецца будучыня чалавецтва, яго лёс на многія гады наперад, зусім няпроста захаваць сябе як суверэнную дзяржаву, як народ, як самастойную нацыю. Гэта магчыма толькі з апорай на традыцыі, гісторыка-культурную і духоўную спадчыну, у тым ліку і сапраўдныя каштоўнасці веры. Духоўнасць з’яўляецца адным са слупоў закладзенага за шматвяковую гісторыю беларускай дзяржаўнасці падмурка, на якім наша Айчына трывала стаіць і сёння, — сказала Наталля Качанава. лёсавызначальныя моманты мы традыцыйна звяртаемся да слаўнага мінулага беларускай дзяржавы, дасягненняў нашых вялікіх суайчыннікаў. Не будзе перабольшаннем сказаць, што ў геапалітычным, цывілізацыйным плане наша краіна ідзе сваёй дарогай, уласным шляхам, садзейнічаючы стварэнню мастоў міру і ўзаемаразумення. І ў гэтым — формула нашага поспеху і гарантыі нашай будучыні».

Менавіта гэта вызначыла парадак дня гісторыка-тэматычных мерапрыемстваў Савета Рэспублікі. «Наша задача заключалася ў тым, каб зразумець, як урокі мінулага могуць дапамагчы нам сёння, калі ў свеце адбываюцца тэктанічныя зрухі, адчувальныя не толькі на ўзроўні дзяржаў, але і ў кожнай сям’і, душы кожнага асобнага чалавека, — адзначыла спікер. — Мы цэнім магчымасць дыялогу з нашым паважаным духавенствам, з якім у Савета Рэспублікі склаліся шматгадовыя сяброўскія і дзелавыя адносіны. Савет Рэспублікі і Беларускую праваслаўную царкву нязменна аб’ядноўвае наша імкненне заўсёды быць там, дзе цяжка, заўсёды з людзьмі, якія трапілі ў бяду. У першую чаргу на клопат аб чалавеку і дапамогу тым, хто жыве ў нястачы, захаванне сямейных і традыцыйных каштоўнасцей, духоўна-маральнае выхаванне грамадства, умацаванне ідэйных асноў беларускай дзяржаўнасці».

«Сацыяльны дабрабыт, здароўе нацыі, пераемнасць пакаленняў, пытанні бацькоўства і дзяцінства, статус сям’і — адна з ключавых сфер супрацоўніцтва з Рэспубліканскім навукова-практычным цэнтрам дзіцячай анкалогіі, гематалогіі і імуналогіі, у якім па нашай ініцыятыве была створана апякунская рада, з патрануемым Сацыяльна- педагагічным цэнтрам з прытулкам Ленінскага раёна Мінска, а таксама з грамадскімі аб’яднаннямі, у тым ліку з дапамогай заснаваных у Савеце Рэспублікі першасных арганізацый прафсаюза, «Белай Русі», Беларускага саюза жанчын, Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі, — падкрэсліла Наталля Качанава.- Пераканана, што ў супрацоўніцтве свецкай улады, духавенства, інстытутаў грамадзянскай супольнасці крыецца вялізная сіла Беларусі. Гэта ўзаемаразуменне і ўзаемапавага мы павінны шанаваць і берагчы. Бо на працягу ўсёй гісторыі яно дапамагала забяспечыць па-сапраўднаму ўсёабдымнае і гарманічнае развіццё нашай Радзімы».

У ліку прыярытэтных задач, якія стаяць перад парламентарыямі сёмага склікання, было фармаванне эфектыўнай рэгіянальнай палітыкі і ўзмацненне ролі органаў мясцовага кіравання і самакіравання ў забеспячэнні комплекснага сацыяльна-эканамічнага развіцця рэгіёнаў. Гэта адзін з ключавых напрамкаў, вызначаных шостым Усебеларускім народным сходам, і даручэнне Прэзідэнта. «У той рэальнасці, у якой мы жывем сёння, калі часта стандартныя метады вырашэння праблемных пытанняў не падыходзяць і трэба аператыўна прымаць рашэнні, асабліва важна ўзаемадзеянне заканадаўчай і выканаўчай улады, рэспубліканскіх і мясцовых органаў дзяржаўнага кіравання, важна наша кансалідаваная работа», — адзначыла спікер. «Сапраўды, многія разгледжаныя Саветам Рэспублікі пытанні знаходзіліся на стыку эканомікі, сацыяльнай сферы і рэгіянальнай палітыкі. І неабходна было ўтрымліваць баланс, які забяспечваў нашы ключавыя прынцыпы — справядлівасць, адказнасць дзяржавы і клопат аб людзях. Гэта наглядна прадэманстравала работа Савета па ўзаемадзеянню органаў мясцовага самакіравання пры Савеце Рэспублікі».

Як дапоўніла Наталля Качанава, прынятыя Саветам па ўзаемадзеянні органаў мясцовага самакіравання пры Савеце Рэспублікі рэкамендацыі спрашчаюць вырашэнне многіх надзённых праблем, надаюць імпульс развіццю ініцыятывы, даюць мясцовым органам улады дадатковыя інструменты ў рабоце з насельніцтвам.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Летась зафіксавана зніжэнне колькасці выпадкаў гібелі на вытворчасці. 

Грамадства

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

З пачатку года атракцыёны праверылі 43 разы.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.