Вы тут

У Іу значна павялічыўся аб’ём алімпійскіх заказаў


Да адкрыцця летняй Алімпіяды ў Парыжы засталося менш за чатыры месяцы, а ў Іу — «сусветным горадзе-супермаркеце» — ужо пануе алімпійская атмасфера, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


У апошні час тут прадстаўлена шмат новых тавараў з французскай сімволікай, яны заваявалі папулярнасць, як толькі з’явіліся на прылаўках. На думку прадпрымальнікаў, маштабныя мерапрыемствы, такія як Алімпійскія гульні, стымулююць развіццё турыстычнай галіны і спрыяюць прыцягненню кліентаў. 

З другой паловы мінулага года Іу атрымаў дзясяткі заказаў, звязаных з Алімпіядай. Да мясцовых прадпрымальнікаў звяртаюцца кліенты з Іспаніі, Алжыра і іншых суседніх з Францыяй краін.

Згодна з мытнай статыстыкай горада, сёлета са студзеня па люты аб’ём экспарту Іу ў Францыю ў вартасным выражэнні дасягнуў 540 мільёнаў юаняў, павялічыўшыся на 42 працэнты ў гадавым вылічэнні. Экспарт спартыўных тавараў павялічыўся на 70,5 працэнта.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Летась зафіксавана зніжэнне колькасці выпадкаў гібелі на вытворчасці. 

Грамадства

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

З пачатку года атракцыёны праверылі 43 разы.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.