Вы тут

Касмічны экіпаж з Васілеўскай здзейсніў пасадку на Зямлю


Экіпаж з першым касманаўтам суверэннай Беларусі Марынай Васілеўскай здзейсніў пасадку на Зямлю, перадае БелТА з Цэнтра кіравання палётамі «Раскосмасу».


Фота: БелТА

Разам з Марынай Васілеўскай на Зямлю вярнуліся Герой Расіі ўраджэнец Беларусі Алег Навіцкі і астранаўт NASA Лорал О’Хара.

Пасадка апарата адбылася штатна ў 10.17 па мінскім часе прыблізна за 150 км на паўднёвы ўсход ад горада Жезказган у Казахстане. Мяккую пасадку забяспечылі парашуты, а таксама спецыяльныя рухавікі, якія ўключыліся за некалькі метраў да прызямлення.

Адразу ж да месца прызямлення накіраваліся пошукава-выратавальныя групы, у склад якіх уваходзяць медыкі і каля 200 расійскіх ваеннаслужачых, а таксама верталёты Мі-8, самалёты Ан-12 і Ан-26, наземная тэхніка, у тым ліку пошукава-эвакуацыйныя машыны ПЭМ.1 і ПЭМ-2 «Сіняя птушка».

Чакаецца, што ўжо сёння экіпаж будзе дастаўлены ў падмаскоўнае Зорны гарадок, дзе яны пройдуць медыцынскае назіранне і рэабілітацыю.

Палёт Марыны Васілеўскай працягнуўся 14 сутак, 12 з іх яна правяла на Міжнароднай касмічнай станцыі. На МКС Марына Васілеўская выконвала навуковую праграму, распрацаваную Нацыянальнай акадэміяй навук сумесна з «Раскосмасам» і Расійскай акадэміяй навук. Яна ўключала сем эксперыментаў — пяць навукова-даследчых і два адукацыйныя. Навуковыя даследаванні праводзіліся ў галіне біялогіі, фізіялогіі, аўтаномнага функцыянавання касмічных станцый, дыстанцыйнага зандзіравання Зямлі з выкарыстаннем фота- і відэаспектральнай апаратуры беларускай вытворчасці, якая знаходзіцца на МКС. Даследаваліся таксама лактаферын і прабіётыкі, вырабленыя навуковымі арганізацыямі НАН, для іх наступнага магчымага выкарыстання ў стварэнні прадуктаў харчавання для касманаўтаў.


Лукашэнка павіншаваў экіпаж карабля «Саюз МС-24» з паспяховай пасадкай

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў экіпаж карабля «Саюз МС-24» з паспяховай пасадкай. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Фота: БелТА

Кіраўнік дзяржавы запрасіў увесь экіпаж карабля і людзей, якія ажыццяўлялі падрыхтоўку да палёту, у госці ў Беларусь.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Летась зафіксавана зніжэнне колькасці выпадкаў гібелі на вытворчасці. 

Грамадства

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

З пачатку года атракцыёны праверылі 43 разы.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.