Вы тут

Проста Космас. Пара з Гомеля дала сыну незвычайнае імя


Маляня з незвычайным імем з’явілася на свет у сямейнай пары з Гомеля, паведамілі БелТА ў галоўным упраўленні юстыцыі Гомельскага аблвыканкама.


Дзіця зарэгістравалі ў загсе Навабеліцкага раёна. Для Ганны не было сумневаў у выбары імя для сына. Яе падтрымаў муж.

Па словах маладой мамы, імя прыгожае, незвычайнае, выклікае асацыяцыі з нечым неабсяжным і чароўным. Аднак сваякі ўспрынялі такі выбар па-рознаму. Некаторыя думалі, што бацькі жартуюць, распавядаючы пра імя сына.

Юны гамяльчанін Космас Вадзімавіч — доўгачаканы першынец для сям’і. Бацькі плануюць нарадзіць яму сястрычку і даць ёй не менш незвычайнае імя.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.