Даходы кітайскага гульнявога рынку ў мінулым месяцы перавысілі 24,8 мільярда юаняў (3,5 млрд. долараў), што на 15,1 працэнта больш у гадавым вылічэнні. Аб гэтым сведчаць дадзеныя галіновай справаздачы, перадае «Сіньхуа».
У месячным вылічэнні гэты паказчык вырас на 2,1 працэнта, вынікае з дадзеных справаздачы даследчага інстытута CNG. Фактычны даход ад продажаў на рынку мабільных гульняў Кітая за люты дасягнуў амаль 18,2 млрд. юаняў, павялічыўшыся на 17,8 працэнта ў гадавым вылічэнні, адзначаецца ў дакуменце.
Паводле дадзеных CNG, фактычны даход ад продажаў гульняў уласнай распрацоўкі на кітайскім рынку склаў больш за 20,3 млрд. юаняў з прыростам на 12,8 працэнта ў параўнанні з лютым мінулага года.
«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».
Што за таемнымі дзвярыма?