Гандбалісткі «БНТУ-БелАЗа» пасля доўгага перапынку заваявалі Кубак Беларусі сярод жаночых каманд, перапыніўшы гегемонію «Гомеля», паведамляе БелТА.
Сёння на пляцоўцы брэсцкага спарткомплексу «Вікторыя» ў вырашальным паядынку 27-га кубкавага розыгрышу падапечныя Канстанціна Шараварава перайгралі гамяльчанак з лікам 27:22. Для «БНТУ-БелАЗа» гэта 17-ы Кубак Беларусі ў гісторыі і першы з 2018 года, «Гомель» браў трафей восем разоў, у тым ліку пяць апошніх сезонаў запар. У матчы за бронзавыя ўзнагароды цяперашняга кубкавага розыгрышу «Вікторыя-Бярэсце» паспрачаецца з «Гараднічанкай».
У мужчын «Фінал чатырох» пройдзе 22-23 мая ў мінскім спарткомплексе «Уручча».
Прэв’ю: БелТА
З мастацтвам па жыцці.
Баявое ўзаемадзеянне найвышэйшага ўзроўню.
«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».